У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць
Днём 15 сакавіка на балкон на шостым паверсе гасцініцы «Мінск» на праспекце Незалежнасці выйшаў мужчына. Ён пералез праз агароджу і стаяў на краі балкона.

Фота: «Мінская праўда»
На месца хутка пад'ехалі супрацоўнікі МНС і расцягнулі надзіманую выратавальную падушку. На шосты паверх да мужчыны падняўся выратавальнік-псіхолаг. Каля 40 хвілін ён веў перамовы.

«Я доўга высвятляў яго жыццёвую сітуацыю і ацэньваў псіхаэмацыйны стан. Пазней стаў казаць пра каштоўнасць жыцця, прыводзіў аргументы, нагадаў пра безумоўную любоў яго маці, якая чакае яго дома», — расказаў псіхолаг каналу «Мінск Live».
У выніку мужчына зрабіў усё, пра што яго прасілі — перадаў тэлефон выратавальніку і пералез назад у пакой. Ён не пацярпеў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары