Меркаванні1717

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»

Журналіст Віталь Цыганкоў у сваім фэйсбуку дзеліцца ўражаннямі ад інтэрв'ю Віктара Бабарыкі ў Току.

Фота: Lookby.media

«Бабарыка супраць «бабарыканцаў»? ОК, ок, хайпавы «загаловак» для гэтых нататак, але ж сапраўды, складваецца ўражанне, што Віктар Бабарыка (прынамсі, у тэме санкцый) значна бліжэйшы да пазіцыі Офіса Святланы Ціханоўскай, чым да некаторых выказванняў тых людзей, якіх называюць «бабарыканцамі».

Але па парадку. Віктар Бабарыка даў амаль трохгадзіннае інтэрв’ю праекту Нашай Нівы «Ток» — самы маштабны і ўсебаковы ягоны выступ у медыя пасля вызвалення.

На гэты момант выглядае, што інтэрв’ю выклікала пераважна пазітыўныя водгукі ў СМІ і ў сацыяльных сетках. (Безумоўна, я маю на ўвазе той сегмент беларускага грамадства, які мае магчымасць публічна выказваць свае думкі па палітычных пытаннях — а гэта пераважна людзі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі). Можа, з-за таго, што падчас прагляду інтэрв’ю склалася ўражанне, што Віктар Бабарыка, па-першае, гаварыў шчыра і не сыходзіў у абстрактныя развагі (як было ва Украіне пра Крым), а, па-другое, ужо вызначыў сваю выразную пазіцыю па большасці з тых гарачых пытанняў, якія найбольш хвалююць грамадства.

Тут можна згадаць, колькі крытыкі выклікала інтэрв’ю Марыі Калеснікавай Дудзю — перш за ўсё, яе тэзісы пра змякчэнне санкцый і дыялог з рэжымам. Па гэтай тэме Бабарыка выказаўся даволі канкрэтна — «Як сабе ўявіць Еўропу, якая разумее, што ўводзіліся санкцыі і супраць Расіі, і супраць Беларусі — і мы будзем здымаць санкцыі з Беларусі, але не будзем здымаць санкцыі з Расіі? Ці наадварот. Так не бывае. Гэта пакет. Яны ўводзіліся разам, з рознымі абмежаваннямі, але ў прынцыпе за адно і тое ж». Альбо яшчэ — «Я лічу адназначна правільным: не могуць здымацца санкцыі з тых і прадпрыемстваў, і людзей, хто задзейнічаны ў вытворчасці ці ў падтрымцы вайны»

Як на маё разуменне, Бабарыка дэманструе прагматызм і рэалістычную ацэнку сітуацыі. У тым сэнсе, што — мы можам нечага хацець і прагнуць, але ці рэалістычна сёння гэтага дабівацца.

«Пытанне якраз абмяркоўваецца ў тым, што можа дзейная сёння ўлада Беларусі зрабіць асобна ад Расіі? І тады Еўропа прыходзіць і кажа: што вы можаце зрабіць? Вы можаце зрабіць вельмі абмежаваную колькасць рэчаў», — заяўляе Бабарыка. 

З інтэрв'ю складваецца ўражанне, што Бабарыка, прынамсі, у тэме санкцый значна бліжэйшы да пазіцыі Офіса Святланы Ціханоўскай, чым да некаторых выказванняў тых людзей, якіх называюць «бабарыканцамі».

Варта нагадаць, што некаторыя з іх даволі даўно актыўна крытыкавалі Офіс і атачэнне Святланы Ціханоўскай, фактычна ведучы з ім зацятую ідэалагічную вайну. А вось выходзіць Бабарыка на волю, і нічым не падрывае яе аўтарытэт, не заяўляе, што яна нікога не прадстаўляе і, як выглядае на цяперашні момант, не збіраецца ствараць нейкі альтэрнатыўны цэнтр сілы (ці бяссілля:)

Наконт унутранай барацьбы сярод апазіцыі Віктар Бабарыка выказаўся таксама даволі адназначна — «Навошта нам дзяліць скуру незабітага мядзведзя? Мядзведзя ж няма». Адзінае, што застаецца дзяліць — гэта дзяліць грошы. Але дзяліць грошы Бабарыка не мае ані намеру, ані жадання. «Я ніколі ў жыцці не займаўся палітыкай з гледзішча забеспячэння ўласнага існавання. Таму гэты пірог для сябе я дакладна дзяліць не буду».

Каментары17

  • Живёт БССР
    16.03.2026
    У 1994 многія беларусы таксама галасавалі за Лукашэнку супраць Кебіча. Што атрымалася, хіба бачна, хіба. Дарэчы, Кебіч як і Бабарыка былі не супраць супольнай валюты з Расіяй.
  • Нибыта
    16.03.2026
    Кому бабарика ближе, теперь вообще неважно, ноль полный
  • Адказік
    16.03.2026
    ЎІЎ, а ў іх адзін адказ: "Дык, горш за Лукашэнку ж быць не можа? Ну праўда ж, не можа?"

    Забываючы, што а) можа і б) на выбарах ў "дэмакратызатараў" ноль шанцаў, а працаваць на сапраўднае вызваленне рускамірныя няздольныя.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць