Свет44

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі

Расія разглядае магчымасць суправаджэння суднаў пад расійскім сцягам мабільнымі агнявымі групамі. Пра гэта паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Мікалай Патрушаў у інтэрв’ю выданню «Коммерсант».

«Цяпер таксама прапрацоўваецца размяшчэнне на суднах спецыяльных сродкаў абароны. Прадугледжваюцца меры па канваяванні гандлёвага флоту караблямі ВМФ. Усё часцей адзначаем, што палітыка-дыпламатычныя і прававыя меры далёка не заўсёды спрацоўваюць для процідзеяння разгорнутай Захадам кампаніі супраць расійскага суднаходства», — заявіў Мікалай Патрушаў.

У выпадку з’яўлення новых пагроз на моры з боку еўрапейскіх краін расійскі бок выпрацуе дадатковыя меры, расказаў ён.

Нядаўнюю атаку на расійскі танкер «Арктык Метагаз» у Міжземным моры Патрушаў назваў «абуральным выпадкам», які РФ расцэньвае як міжнародны тэракт. Рызыка тэрарыстычных і дыверсійных пагроз у дачыненні да суднаў, якія ідуць у расійскія порты, не зніжаецца, падкрэсліў памочнік прэзідэнта.

Каментары4

  • a.hto.tam.idze
    18.03.2026
    Якія судны размеркаваны для суправаджэння крэйсерам "Масква"?
  • 7
    18.03.2026
    Ничего, в открытом море они встретятся с беспилотными "Магурами".
  • Черноморский флот
    18.03.2026
    Пупок не развяжется у флота росии?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць