16 сакавіка раптоўна памёр вядомы беларускі фізік-ядзершчык, дырэктар Інстытута ядзерных праблем БДУ Сяргей Максіменка. Яму быў 71 год.

Сяргей Максіменка нарадзіўся 13 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна. У 1976 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ. З 1986 года працаваў у Інстытуце ядзерных праблем БДУ, у 1996‑м стаў доктарам фізіка-матэматычных навук.
У 1997—2000 гадах быў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, у 2000—2005 — намеснікам прарэктара па навуцы БДУ. У 1992—2012 гадах кіраваў лабараторыяй электрадынамікі неаднародных асяроддзяў. З 2013 года быў дырэктарам Інстытута ядзерных праблем БДУ. Таксама быў членам агульнага сходу НАН Беларусі і экспертнай рады Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць Максіменкі была сканцэнтраваная на электрамагнетызме, нанаструктурах і ўзаемадзеянні электрамагнітнага выпраменьвання з матэрыялам. Ён з’яўляўся аўтарам больш за 280 публікацый, у тым ліку манаграфій і артыкулаў у вядомых навуковых часопісах. Быў членам праўлення Беларускага фізічнага таварыства, Еўрапейскага таварыства матэрыялазнаўцаў і Міжнароднага таварыства аптычных інжынераў, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса Journal of Nanophotonics. У 2025 годзе яму было прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні ў галіне нанаструктур, нанатрубак і паўправадніковых гетэраструктур, што прывяло да развіцця новай дысцыпліны — нанаэлектрамагнетызму.
Развітанне з Сяргеем Максіменкам адбудзецца 19 сакавіка (чацвер) па адрасе: Мінск, вул. Альшэўскага, 12. Пачатак — 12:30.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары