Асуджаную на дзевяць з паловай гадоў Алену Лазарчык накіравалі ў ПКТ на шэсць месяцаў
У ПКТ яе змясцілі яшчэ ў маі.

Асуджаную на 9,5 года пазбаўлення волі актывістку Алену Лазарчык накіравалі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на шэсць месяцаў, стала вядома «Медыязоне».
У ПКТ Лазарчык змясцілі ў пачатку мая 2026 года.
Алена Лазарчык — актывістка руху «Еўрапейская Беларусь», удава актывіста і абаронцы Курапатаў Сяргея Макойця (ён памёр у 2023 годзе).
У верасні 2022 года Алену прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Яе абвінавацілі паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса), стварэнні або ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (арт. 361‑1 КК), распальванні варожасці (арт. 130 КК) і грубым парушэнні грамадскага парадку (арт. 342 КК).
Пазней ёй дадалі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі паводле артыкула аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК). З таго часу Алена адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы — калоніі, куды накіроўваюць жанчын, асуджаных паўторна.
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары