Інга Бекіш раней была намесніцай дырэктара.

Інга Бекіш. Фота: СБ
Генеральнай дырэктаркай ААТ «Белкніга» стала Інга Бекіш. Яна заняла месца Уладзіміра Матусевіча, які ўзначальваў арганізацыю з 2022 года.
Да прызначэння гендырэктаркай Бекіш была намесніцай кіраўніка «Белкнігі».
Намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі паставіў ёй дзве задачы: прыбытковасць і «безумоўнае выкананне дзяржаўных прыярытэтаў» па прасоўванні беларускай кніжнай прадукцыі.
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары