Грамадства66

Наўседа: ЕС і ЗША ідуць рознымі шляхамі ў пытанні санкцый супраць Беларусі

Пасля таго як ЗША знялі частку санкцый з Беларусі, літоўскі прэзідэнт заявіў, што Еўрапейскі саюз ідзе па «іншым шляху» ў пытанні абмежавальных мер.

«Злучаныя Штаты сапраўды могуць праводзіць сваю палітыку ў дачыненні да Расіі і Беларусі, аднак палітыка ЕС гранічна ясная і заснаваная на прынцыпе, што абедзве дзяржавы — як Расія, так і яе блізкі саюзнік Беларусь — нясуць адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне», — заявіў кіраўнік Літвы журналістам у Бруселі ў чацвер.

«Варта звярнуць увагу, што зусім нядаўна мы дамагліся прадаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі яшчэ на 12 месяцаў. На працягу гэтага тэрміну няма ні магчымасці, ні палітычнага жадання вяртацца да перагляду санкцый. Такім чынам, адмена санкцый ЗША — гэта адно, тым часам санкцыйная палітыка ЕС — гэта іншы шлях», — сказаў Наўседа.

Ён сказаў гэта пасля таго, як Мінск па выніках перамоваў з Вашынгтонам вызваліў 250 палітвязняў, 15 з якіх прыбылі ў Літву.

Каментары6

  • Розніца
    20.03.2026
    Пазіцыя Амерыкі: адарваць Беларусь ад Расеі, каб не дапусціць канчатковага паглынання нашай краіны Расеяй.
    Пазіцыя Наўседы: "Беларусь - губерня Расеі, і адрываць ад Расеі мы яе не будзем".
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/ru/321342
    "Президент Литвы назвал Беларусь российской губернией".
  • %
    20.03.2026
    У яго асабісты комплекс ненавісьці да беларусаў, юнацкая траўма
  • ?
    20.03.2026
    Розніца, можа пазіцыя Трампа такім чынам прарваць блакаду сябрупуціну?

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць