На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам
А сутыкацца з гэтым расіянам даводзіцца ўсё часцей.

На расійскім капітал-шоу «Поле цудаў» 20 сакавіка выступіла кіраўніца вакальнай студыі «Камільфо» з Валгаграда Анастасія Серабракова, якая разам з дзецьмі праспявала песню пра адключэнне інтэрнэту, заўважыла «Вёрстка».
Дзеці ў песні спяваюць, што «телефоны ни к чему», а сіняе святло манітора не сапсуе абед. Акрамя гэтага ў песні прапануецца не перажываць з-за сарваных анлайн-урокаў з рэпетытарам, таму што «в реальности друзей рядом видеть веселей».
Прыпеў гучыць так:
Не хотим, не хотим —
Не поймаешь сети.
Не сидим, не сидим в вашем интернете.
Не хотим, не хотим,
Не сидим, не сидим.
Объявляем год — всё наоборот.
У гарадах Расіі рэгулярна назіраюцца праблемы з мабільным інтэрнэтам. Улады тлумачаць абмежаванні пагрозай удараў беспілотнікаў з Украіны. У Расіі таксама актыўна блакуюць тэлеграм.
Каментары