Меркаванні2424

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему

На чарговай сустрэчы з Лукашэнкам 19 сакавіка Джон Коўл закрануў пытанне аб спыненні новых арыштаў: маўляў, вызваляем 10 чалавек — а яны арыштоўваюць яшчэ 10. Але гэта не адзінае пытанне, якое будзе ўзнікаць пры спробе нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам.

Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка, 19 сакавіка 2026. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

Старых выпусціць — новых не саджаць

Пытанне Коўла важнае і лагічнае, бо інакш сітуацыя можа пераўтварыцца ў бізнэс па гандлі закладнікамі.

Без спынення крымінальнага палітычнага пераследу ўнутры краіны колькасць палітвязняў у Беларусі не будзе нулявой, працэс можа стаць бясконцым.

Аднак пры цяперашнім тэмпе сапраўды можна ўявіць сітуацыю, калі, напрыклад, пры канцы 2026 года палітвязняў у Беларусі не застанецца. Ці прынамсі іх колькасць будзе вымярацца адзінкамі, а не сотнямі.

Нуль палітвязняў не роўна нуль рэпрэсій

Тым не менш нават нуль палітвязняў не будзе азначаць сапраўднай адлігі з поўнай амністыяй. Пры Лукашэнку вяртанне ва ўмоўны 2019 год абсалютна немагчымае. Ніякіх незалежных СМІ, НКА, апазіцыі і іншых прыкмет дэмакратыі быць не можа.

Аднак, прынамсі з боку Штатаў, цяпер вымалёўваюцца новыя чырвоныя рысы, сутнасць якіх — не псаваць жыццё суседзям і не праводзіць масавых рэпрэсій.

Магчыма, з часам рэжым Лукашэнкі сапраўды можа быць здольны прытрымлівацца такіх умоў у абмен на зняцце санкцый і нармалізацыю адносін. Але на гэтым трэку ў любым выпадку ўзнікне праблема — чарговыя выбары.

Правядзенне сумленных выбараў — гэта 100% гарантыя краху для рэжыму. Таму ніякіх сапраўдных выбараў пры ім не будзе, і гэта разумеюць усе: ад людзей унутры сістэмы да амерыканцаў.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 26 лютага 2026 года. Фота: АР

І гэта і ёсць тая праблема, з якой мусіць сутыкнуцца любы, хто цяпер гатовы на нармалізацыю адносін з афіцыйным Мінскам.

Пытанне правядзення сумленных выбараў (лічы — адыход Лукашэнкі ад улады) — гэта тое, што рэжым не гатовы абмяркоўваць.

Выбары новыя, праблемы старыя

Калі нейкая краіна ідзе на нармалізацыю адносін з рэжымам Лукашэнкі, то праз некалькі гадоў — у 2030‑м — яны сутыкнуцца з гэтай дылемай: як выбудоўваць адносіны з кіраўніком краіны, які працягвае ўтрымліваць уладу выключна праз фальсіфікацыю, знішчэнне апазіцыі і рэпрэсіі.

Атрымліваецца, што ў такім ключы стаўленне да Беларусі можа пайсці па туркменскім, таджыцкім або азербайджанскім сцэнарыі, калі ва ўладзе знаходзіцца аўтарытарны лідар, а свабодныя СМІ і апазіцыя адсутнічаюць або прадстаўлены вельмі абмежавана. У краіне ёсць пэўная колькасць палітвязняў, але кіраўнікі не ізаляваныя ад цывілізаванага свету.

Пуцін, Лукашэнка, Рахмон, Такаеў і Жапараў. Фота: Alexander Kazakov Sputnik Kremlin Pool Photo / AP

І тут галоўнае адрозненне Лукашэнкі ў тым, што ён не толькі ўзурпіраваў уладу, выціснуў СМІ і цалкам знішчыў апазіцыю. Ён сваімі дзеяннямі не дае спакойна жыць суседнім краінам ЕС, а ў 2022 годзе яшчэ і надаў тэрыторыю краіны для нападу на Украіну.

Як нармалізоўваць адносіны з такім бэкграўндам — пытанне, якое не мае простых адказаў і якое непазбежна паўстане з новай сілай адразу пасля чарговай імітацыі выбараў.

Каментары24

  • шахермахер
    06.04.2026
    Выдатна! А што на гэта можа запярэчыць сп. Пазьняк? Асабліва пра выбары. Можа прапануе адмяніць іх нафік і прызначыць валета адразу каралём?
  • Найперш не галасі!
    06.04.2026
    Маскве патрэбны Лукашэнка. Дзе яны яшчэ такога знойдуць! На а-ля малдаўскія электаральныя ўжо авантуры бракуе часу. Тым больш патрэбны авнік ге шаоаньуе ніхто, аідавочны гератоыбны авнік з гэьвмт выбарамі.
    Для Масквы ня мае значэння будзе Лукашэнка з тысячамі палітвязняў ці з дзясяткам.
    У ідэале ім патрэбны Лукашэнка без санкцыяў і рукапаціскальны ў свеце. Над гэтай задачай шчыруе агент Краснов - спрабуе цягнуць бегемота з балота. Коул не хавае свайго іміджмейкерства: "Ты ж глядзі, новых не садзі, а то ў нас нічога не атрымаецца".
    2030 год непоадказальна далёка, а тыя хто тут і цяпер цягнуць "бегемота з балота" ані на каліва не пераймаюцца правамі чалавека, законнасцю і пераемнасцю ўлады.
    Людзі, якія на радзіме арганізавалі штурм Белага Дома будуць рупіцца пра законнасць за акіянам?
  • .
    06.04.2026
    1. Крок да "нармалізацыі" адбыўся толькі з боку ЗША Трампа. І не таму, што Беларусь Лукашэнкі паднялася да нармальнага ўзроўню, а таму, што ЗША Трампа апусціла сваё разуменне нармальнасці.
    Трамп не разумее і не цэніць правы чалавека, дэмакратыю, справядлівасць у войнах.

    2. "Нуль палітвязняў не роўна нуль рэпрэсій". Даўно гэта кажу. Праваахоўнікам, СМІ, прадстаўнікам беларусаў у эміграцыі трэба змяніць арыентацыю на "лічыльнік палітвязняў" як маркер рэпрэсій.
    І гэта трэба рабіць яшчэ ўчора. (Адаптацыя - прыкмета інтэлекту.) Па-першае, рэпрэсіі больш за год у "ціхай" стадыі, не афішуюцца. Па-другое, яны змяняюцца: шмат "хатніх хімікаў", якія фармальна не "зняволеныя", але ўсё роўна ахвяры рэпрэсій.

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты18

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка23

Іванюк: Працы над аднаўленнем сайта Kamunikat.org ідуць1

Не стала інстытута, які ствараў генпланы Мінска і вызначаў зялёныя зоны ў горадзе. Горадабудаўнікоў падпарадкавалі праекціроўшчыкам дарог і развязак17

Даўгінаўскі тракт пашыраць3

Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі4

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой6

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў12

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты18

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць