Грамадства

17 вызваленым у снежні 2025 года палітвязням нададзены статус міжнароднай абароны ў Польшчы

Гэта стала вядома падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік прававой камісіі Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк і прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская, паведамляе АПК.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні:

— легалізацыі на тэрыторыі Польшчы 83 палітвязняў, вызваленых і выдвараных на тэрыторыю Украіны ў снежні 2025 года, якія прынялі рашэнне аб легалізацыі ў Польшчы.

— легалізацыі трох вызваленых палітвязняў, якія былі выдвараныя на тэрыторыю Літвы 19 сакавіка гэтага года і 21 сакавіка са згоды польскіх уладаў прыехалі на тэрыторыю Польшчы для наступнай легалізацыі.

Томаш Цытрыновіч праінфармаваў Паўла Латушку пра тое, што ў адносінах да 17 вызваленых палітвязняў, грамадзян Беларусі, выдадзены станоўчыя рашэнні аб міжнароднай абароне ў Польшчы.

Таксама прадстаўнік польскага ведамства адзначыў, што прыкладаюцца намаганні для паскарэння працэдуры легалізацыі іншых вызваленых палітвязняў, чые дакументы на дадзены момант разглядаюцца ва Упраўленні.

Падчас сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб прыярытэтным разглядзе пытанняў легалізацыі трох беларусаў, якія былі дэпартаваныя рэжымам Лукашэнкі ў групе з 15 чалавек у Літву і плануюць легалізавацца ў Польшчы.

Таксама падчас сустрэчы былі закранутыя праблемныя пытанні адкрыцця банкаўскіх рахункаў для грамадзян Беларусі. Плануецца, што 26 сакавіка адбудзецца сустрэча Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Камісіі фінансавага нагляду Польшчы, у якой прадугледжваецца ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства фінансаў Польшчы для пошуку шляхоў выхаду са складанай сітуацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам42

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам42

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць