Леанід Радвінскі нарадзіўся ў 1982 годзе ў Адэсе, затым яго сям’я пераехала ў ЗША, дзе ён вырас.

Уладальнік OnlyFans Леанід Радвінскі памёр у 43 гады, паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву кампаніі.
«Мы глыбока засмучаныя навіной пра смерць Леа Радвінскага. Леа мірна пайшоў з жыцця пасля доўгай барацьбы з ракам», — гаворыцца ў заяве.
Радвінскі нарадзіўся ў 1982 годзе ў Адэсе, затым яго сям’я пераехала ў ЗША, дзе ён вырас.
Ён набыў кантрольны пакет акцый OnlyFans у 2018 годзе і ператварыў платформу ў феномен, які змяніў індустрыю порна, дазволіўшы стваральнікам непасрэдна браць плату за свой кантэнт, піша Bloomberg.
Заснаваная ў 2016 годзе брытанскімі бацькам і сынам Гаем і Цімам Стоклі, кампанія OnlyFans атрымала вядомасць дзякуючы размяшчэнню парнаграфічных матэрыялаў, забароненых у большасці сацыяльных сетак.
Папулярнасць OnlyFans узрасла падчас пандэміі, калі многія акцёры фільмаў для дарослых і работнікі сэкс-індустрыі звярнуліся да анлайн-крыніц даходу.
Радвінскі вёў перамовы аб продажы 60% акцый OnlyFans у межах здзелкі, якая ацэньвала сайт прыкладна на 5,5 млрд даляраў.
У 2024 годзе кампанія паведаміла пра больш чым 4,6 млн акаўнтаў стваральнікаў кантэнту і каля 377 млн падпісчыкаў, атрымаўшы выручку 1,4 млрд даляраў. Радвінскі з 2021 года атрымаў у выглядзе дывідэндаў каля 1,8 млрд даляраў.
Каментары