Свет22

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі

У Літве на памежным пункце Меднікі затрымалі два грузавікі, якія, верагодна, выкарыстоўваліся для абыходу санкцый супраць Расіі. Інцыдэнт адбыўся 18 сакавіка падчас мытнага кантролю. Абодва грузавікі маркі DAF перавозілі садавіну і гародніну з Нідэрландаў у Расію. У дакументах значылася літоўская кампанія, а кіроўцамі былі грамадзяне Беларусі, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.

Фота: muitine.lrv.lt

Падчас праверкі ў кабінах знайшлі расійскія рэгістрацыйныя дакументы на тыя самыя машыны — з тымі ж VIN-нумарамі, што і ў грузавікоў, зарэгістраваных у ЕС. Гэта выклікала падазрэнні, таму транспарт агледзелі больш уважліва.

Аказалася, што ў абодвух грузавіках усталяваныя сістэмы для змены нумарных знакаў. У адным выпадку была сучасная сістэма: адным націсканнем кнопкі літоўскія нумары аўтаматычна змяняліся на расійскія. У другім прымяняўся больш просты механізм: нумары змяняліся ўручную з дапамогай магнітных мацаванняў.

Фота: muitine.lrv.lt

Кіроўцы не змаглі растлумачыць, навошта гэта зроблена. Улічваючы, што заканадаўства ЕС забараняе еўрапейскім перавозчыкам працаваць у Расіі, а расійскім — у ЕС, ёсць падазрэнне, што гэтыя схемы выкарыстоўваліся для абыходу санкцый.

Таксама высветлілася, што раней абедзве машыны былі зарэгістраваныя ў Літве, але пазней перарэгістраваныя ў Расіі. Гэта можа сведчыць пра незаконную перадачу або выкарыстанне транспарту.

Фота: muitine.lrv.lt

У выніку абодва грузавікі затрымалі. Іх кошт ацэньваецца прыкладна на 12 і 50 тысяч еўра адпаведна. Складзены адпаведныя пратаколы.

Падкрэсліваецца, што гэта ў Медніках першы такі выпадак, калі выкрылі падобныя тэхнічныя спосабы абыходу санкцый.

За парушэнне міжнародных санкцый прадугледжаная сур’ёзная адказнасць. Для кампаній гэта могуць быць вялікія штрафы — ад дзясяткаў тысяч еўра да значнай часткі ад кошту грузаў або нават гадавога даходу, а таксама канфіскацыя. Для фізічных асоб — штрафы, а ў некаторых выпадках нават крымінальная адказнасць з магчымым пазбаўленнем волі да пяці гадоў.

Каментары2

  • Аграгарадок
    23.03.2026
    Лёха вашчэ не паліцца 🤦🏼‍♂️
  • Мх
    23.03.2026
    Спаліўся таблічкай "ЛЕХА-2".

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць