Дрон ударыў па электрычцы ў Харкаўскай вобласці, адзін чалавек загінуў
Для ўдару расійскія вайскоўцы выкарысталі FPV-дрон.

Ударны беспілотнік быў накіраваны на апошні вагон электрычкі Слатына — Харкаў, загінуў 61‑гадовы пасажыр. Аб гэтым паведамляюць пракуратура Харкаўскай вобласці і Міністэрства развіцця грамад і тэрыторый.
Па версіі пракуратуры, для ўдару расійскія вайскоўцы выкарысталі FPV-дрон.


Ноччу расійскія войскі таксама абстралялі Запарожжа, Херсон і Палтаву. Загінулі тры чалавекі, яшчэ 16 атрымалі раненні, уключаючы дзяцей.
Каментары