Улады Малдовы папярэдзілі пра недахоп электрычнасці і магчымыя адключэнні
Крызіс адбыўся з-за ўдараў Расіі па Украіне.

«У пятніцу чакаецца значны дэфіцыт электрычнасці ў гадзіны пік (18:00 — 22:00), выкліканы недахопам магчымасцей імпарту. Існуе рэальная рызыка часовых адключэнняў электрычнасці для падтрымання балансу энергасістэмы», — гаворыцца ў тэлеграм-канале ўраду Малдовы.
Улады заклікаюць грамадзян не карыстацца ліфтамі і эскалатарамі ў крытычныя гадзіны, арандатараў камерцыйных памяшканняў адключыць вітрыны і рэкламную ілюмінацыю, а прадпрыемствы не выкарыстоўваць электрычныя печы і зварку.
Малдова перажывае перабоі з электрычнасцю з 23 сакавіка.
Тады з-за абстрэлаў поўдня Украіны адключылася адна з асноўных ліній электраперадач, Ісакача — Вулканешты. Парламент увёў рэжым надзвычайнага становішча на 60 дзён.
Каментары