Грамадства

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

Ілля Дзіндзікаў працаваў на кіраўнічых пасадах у вядомых кампаніях. Нядаўна яго асудзілі па палітычным крымінальным артыкуле.

Ілля Дзіндзікаў. Фота з ягонага Linkedin

Іллю Дзіндзікаву 35 гадоў. Ён родам з аграгарадка Юшавічы Нясвіжскага раёна.

У 2008‑м Ілля паехаў вучыцца ў Мінск. У 2013 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «аўдыёвізуальныя СМІ», а пазней дадаткова павышаў кваліфікацыю ў Брытанскай вышэйшай школе дызайну.

Яшчэ студэнтам, у 2012 годзе, Ілля пачаў працаваць інтэрнэт-маркетолагам і капірайтэрам у кампаніях «Альбіён Груп», PublicGroup і ARTOX. Адразу пасля ўніверсітэта, у 2013-м, ён зарэгістраваў ІП і стварыў уласны праект fmb.by — «першы маркетынгавы буцік у Беларусі». Паралельна мужчына працаваў кантэнт-дырэктарам у сервісе «Асістэнт» і брэнд-менеджарам у Esiga Group. З 2014 па 2016 год ён займаў пасаду вядучага спецыяліста ўпраўлення маркетынгу ў МТБанку.

Да пачатку 2020‑га Дзіндзікаў быў намеснікам начальніка ўпраўлення праграм лаяльнасці ў «Еўрагандлі», а пасля год узначальваў аддзел маркетынгу гіпермаркетаў ProStore. У 2021 годзе Ілля кіраваў праектам у «Аўтастронг-М», быў дырэктарам па маркетынгу ў «Аўтапрамсэрвісе», дзе выводзіў брэнд Nissan на рынак Беларусі, а затым стаў вядучым спецыялістам па маркетынгу у банку «Рашэнне».

Апошнім вядомым месцам ягонай працы са жніўня 2022‑га да лютага 2024 года была IT-кампанія Softvoya, дзе ён кіраваў напрамкам Customer Success. Яго задача была ўтрымаць кліентаў, павысіць іх лаяльнасць да брэнда і знізіць верагоднасць таго, што яны адмовяцца ад паслуг кампаніі.

Кар'ера перарвалася праз палітычны пераслед. У мінулым годзе мужчыну затрымалі і змясцілі ў СІЗА.

Нядаўна Мінскі гарадскі суд вынес яму прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Дзіндзікаву прызначылі 3 гады калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа67

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць