Грамадства2020

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы

У цэнтры Гомеля 21 сакавіка сілавікі затрымалі групу людзей, якія адпачывалі ў рэстаране. Як стала вядома «Гомельскай вясне», там праводзілі свята «Гуканне вясны». У абрадзе бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку дзеці. Усё адбывалася ў закрытым двары рэстарана — то-бок не на адкрытым участку, не на плошчы ці нават на гарадской вуліцы, падкрэсліваюць праваабаронцы.

Скрыншот відэа з тыктока

Падрабязнасцяў здарэння пакуль няма, але, як высветліла выданне «Флагшток», гаворка можа ісці пра мерапрыемства ў рэстаране «Спадчына» на вуліцы Савецкай, 1 (будынак «Палесдруку»), каля плошчы Леніна.

Гэта новы рэстаран, які адкрылі летась. З таго часу там прапануюць не толькі стравы беларускай кухні, але і ладзяць тэматычныя лекцыі-дэгустацыі. Там жа перыядычна праводзілі майстар-класы «Танцы ля печы», а ў студзені арганізоўвалі «Калядкі».

Такім чынам, рэстаран быў своеасаблівым неафіцыйным цэнтрам традыцыйнай беларускай культуры. У мерапрыемствах удзельнічаў нават міліцыянт — старшы ўчастковы інспектар Гомельскага РАУС маёр Віктар Шыпкоў, сёлета ўзнагароджаны прэміяй Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне» — за «значны асабісты ўнёсак у захаванне народных традыцый, этнаграфічныя даследаванні і рэканструкцыю касцюмаў Гомельскага раёна».

Чаму менавіта цяпер кола прыхільнікаў традыцыйнай беларускай культуры трапіла пад рэпрэсіі, пакуль невядома — ніякага палітычнага кантэксту на свяце не было. 

Па словах крыніцы «Гомельскай вясны», суд над некаторымі ўдзельнікамі адбываўся ўчора ў будынку аднаго з РАУСаў, а суддзі пры гэтым былі з судоў розных раёнаў. У выніку адзін чалавек атрымаў 15 сутак арышту, а іншыя — штрафы не менш як 100 базавых велічыняў. Праўдападобна, што суды працягваюцца і сёння.

Напярэдадні, як паведамлялася, было адменена «Гуканне вясны» ў Ветцы — з-за супадзення з датай Хатынскай трагедыі, 22 сакавіка.

Але мерапрыемства ў Гомелі ладзілі не ў гэты дзень, а 21 сакавіка. Да таго ж, аналагічнае свята менавіта 22 сакавіка прайшло ў Ельску і Мазыры пад патранажам мясцовага музея. Абласное тэлебачанне нават зрабіла рэпартажы на гэтую тэму. У той жа дзень абрад зладзілі ў Мазыры.

Каментары20

  • Громсяльмаш
    27.03.2026
    Санта Бэрримор, а для чаго ім перагартаць? Так і да пенсіі не дацягнеш, капыты хутчэй адкінеш)))
  • Satan
    27.03.2026
    Чаму менавіта цяпер? А я магу адказаць. Бо 250 вольных месцаў з'явілася. І гэта ня адзіны выпадак масавых затрыманняў тых, каго ня чапалі дагэтуль... я ведаю іншыя. Але распавесці ня магу, падстава крыніц будзе (так, мае агенты паўсюль)). Але ж... праз некалькі дзён і без мяне ўсё даведаецеся.
  • чучело шкловское
    27.03.2026
    все делается для того,чтоб задавить всё беларуское.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць