Спорт1515

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 

Суд у Нью-Ёрку адхіліў пазоў украінскай тэнісісткі Лесі Цурэнкі супраць Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) і яе былога кіраўніка Стыва Саймана, піша Reuters. Спартсменка сцвярджала, што рашэнне не адхіляць ад спаборніцтваў расійскіх і беларускіх тэнісістак нібыта нанесла шкоду яе псіхіцы і парушыла ўмовы кантракта.

Леся Цурэнка

Суд пастанавіў, што абавязкі спартыўных арганізацый тычацца перадусім фізічнай бяспекі ўдзельнікаў, а не іх эмацыйнага стану. Таму прэтэнзіі ўкраінскай тэнісісткі былі адхіленыя.

Суд таксама прызнаў абгрунтаваным падыход WTA: спартсменкам з Расіі і Беларусі забаранілі выступаць пад нацыянальнымі сцягамі, але не сталі цалкам адхіляць іх ад турніраў.

Канфлікт узнік яшчэ ў 2023 годзе, калі Цурэнка адмовілася гуляць матч супраць Арыны Сабаленкі пасля панічнай атакі, якая здарылася пасля размовы са Стывам Сайманам.

У выніку суд стаў на бок WTA, адзначыўшы, што арганізацыя не нясе адказнасці за эмацыйны стан гульцоў у падобных сітуацыях.

Каментары15

  • ДИН
    27.03.2026
    Спорт - вне политики.
  • Алесь.
    27.03.2026
    Так Леся Цырэнка, то наўрад бы выйграла і на корце, калі б выйшла гуляць. Бо Сабаленка па рэйтынгу занадта вышэй была і ў 2023. Гэта, калі пра спорт казаць. А калі пра палітыку, то ня ведаю наколькі на карысць Украіне тое, што Беларусь яны ставяць як дадатак да Расеі. Хто б што не казаў, але ані ў 2023 годзе, ані цяпер, войскі РБ не ваявалі і не ваююць. А вось войскі КНДР ваявалі з ЗСУ ў Курскай вобласці і не бачыў, каб іх спартоўцаў за гэта душылі.
  • политзек
    27.03.2026
    очень жаль..
    нечего им там делать. пусть дома на универсиадах играют.
    а на кубках должны играть только те, кто четко и внятно скажет что РФ - агрессор, а Путин - военный преступник и должен сидеть в тюрьме. со всей своей шайкой.
    и не только в теннисе.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць