Грамадства

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Адбылося некалькі затрыманняў.

Пракуратура Мінска крымінальную справу па факце ўхілення ад выплаты падаткаў на суму звыш 700 тысяч рублёў «арганізацыяй, якая ажыццяўляе турагентскую дзейнасць». Як стала вядома «Люстэрку», гаворка можа ісці пра знаёмага многім папулярнага тураператара Tez Tour.

У заяве пракуратуры гаворыцца, што ўласнікі і службовыя асобы неназванай арганізацыі скажалі інфармацыю аб выніках працы «шляхам уключэння ў ланцужок «турагент — тураператар» неабгрунтаваных пасрэднікаў у выглядзе падкантрольных замежных суб’ектаў гаспадарання, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Кіпр і ААЭ».

Гэта працягвалася, паводле ведамства, з 2013 па 2023 год. Сцвярджаецца, што за гэты час кампанія недаплаціла больш за 700 тысяч рублёў падаткаў. Цяпер па гэтым факце заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК.

Адзначаецца, што службовыя асобы гэтай кампаніі ўжо амаль цалкам пакрылі шкоду і пакінулі Беларусь яшчэ да завядзення крымінальнай справы.

Гаворка можа ісці пра беларускае прадстаўніцтва буйнога тураператара Tez Tour, піша «Люстэрка». Як стала вядома раней, у пачатку мінулага тыдня ў кампаніі, верагодна, адбыліся затрыманні. Пра гэта паведамілі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Як сцвярджаў адзін з суразмоўцаў, былі затрыманыя дырэктар Ігар Андрэеў, яго намеснік Аляксей Базылёў, а таксама галоўная бухгалтарка Таццяна Герасімовіч. Ён таксама паведамляў, што кампанія выплаціла грошы, і дадаваў, што пасля гэтага частку людзей адпусцілі.

Яшчэ адзін чалавек са сферы турызму расказаў, што чуў пра затрыманні ў Tez Tour у пачатку мінулага тыдня ад калег. На канец сакавіка, як яму паведамілі, кампанія ўжо «ўсё вырашыла». Аднак упэўненасці ў стабільнасці сітуацыі, паводле яго слоў, у яго знаёмых не было.

На гарачай лініі Tez Tour адказалі, што кампанія працуе як звычайна.

Журналісты таксама спрабавалі звязацца з галоўнай бухгалтаркай кампаніі, але ў кампаніі адказалі, што яе няма на месцы. Падобным чынам скончыліся спробы звязацца з дырэктарам фірмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі24

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць