Вайна11

Расіяне ў велікодную ноч атакавалі дронам хуткую на Сумшчыне — пацярпелі трое медыкаў

У велікодную ноч на 12 красавіка расійскія войскі атакавалі медыцынскі аўтамабіль у Глухаўскай грамадзе Сумскай вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік Сумскай АВА Алег Грыгараў.

Паводле ўладаў Сумшчыны, расійскі беспілотнік пацэліў у медыцынскі транспарт, у выніку чаго трое медыкаў атрымалі раненні. Ім аператыўна аказалі дапамогу. Пагрозы жыццю няма.

Гэты інцыдэнт, а таксама шэраг іншых атак адбыліся пасля афіцыйнага абвяшчэння Уладзімірам Пуціным «велікоднага перамір'я», якое павінна было пачацца а 16:00 11 красавіка і працягвацца да канца сутак 12 красавіка.

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што пасля вызначанага часу зафіксавана 469 выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню з боку РФ. Расійскія войскі здзейснілі 22 штурмавыя дзеянні, 153 артылерыйскія абстрэлы і выкарысталі амаль 300 ударных дронаў.

Акрамя ўдару на Сумшчыне, аналітыкі DeepState зафіксавалі атаку FPV-дронамі на эвакуацыйную групу з украінскімі параненымі каля ГуляйполяЗапарожскай вобласці ўвечары 11 красавіка. Паводле звестак маніторынгавага праекта, група была знішчана падчас выканання задач па эвакуацыі параненых. 

Каментары1

  • Вожык
    12.04.2026
    Вы яшчэ не напісалі пра абмен палоннымі.
    "Беларусь дапамагала Расіі выратаваць ваеннапалонных Расейскіх салдат з украінскага палону, што яшчэ раз падкрэслівае гатовасць нас дапамагаць Брацкай Краіне. Таксама нашы лекары дапамаглі ратаваць Рускіх пасля жорсткіх нападаў украіны. Негледзячы на гэта, Беларусь прытрымлівацца максімальнага нейтралітэту, і будзе аднолькава ставіцца як да пазіцыі Расіі, так і украіны.-0-"
    (belta.by)

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць6

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу49

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць