Грамадства1313

Польшча пачала будаваць новую загароду на мяжы з Беларуссю

На польска-беларускай мяжы пачалося будаўніцтва дадатковай спецыяльнай загароды, якая павінна ўзмацніць існуючы бар'ер, паведамляе RMF FM. Гэта чатырохметровая сетка каля тэхнічнай дарогі, увянчаная калючым дротам, а дадаткова — скруткі дроту і двухметровая агароджа з боку лесу, якая павінна абараняць жывёл ад раненняў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Rafal Niedzielski

Будаўніцтва загароды пачалося адначасова ў пяці месцах.

«Мы вызначылі іх з пункту гледжання магчымага перасячэння мяжы асобамі, якія хочуць трапіць у нашу краіну нелегальна», — пракаментаваў камендант Падляшскага аддзела польскай памежнай службы генерал Славамір Клякотка.

Новая ўстаноўка запаволіць спробы нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі.

«Гэта дасць нам час на рэагаванне. Тут ужо будзе вельмі вялікі шанец, каб гэтых асоб перш за ўсё затрымаць і адабраць у іх інструменты, бо ўсё гэта будзе адбывацца ўжо цалкам на польскім баку», — кажа генерал Клякотка.

Загарода павінна з'явіцца да канца вясны на ўсім 186‑кіламетровым участку мяжы на Падляшшы.

Каментары13

  • Распил
    12.04.2026
    ЕС гранты сами по себе не освоятся.
  • Иван
    12.04.2026
    Распил, от вас, лукашня, мир отворачивается. И заберет лучших. Останетесь с говном.
  • Васіль
    12.04.2026
    За 5 млрд эу́ра першы мур ? 😂
    другі за 6.5 млрд эу́ра 🙈

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро9

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Першы кітайскі танкер, які спрабаваў прарваць блакаду Армузскага праліва, вярнулі назад

Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы пасля пратэстаў перанеслі4

«Русафобы кончаныя, вам не сорамна?» Беларускі брэнд хацеў прадаць расіянам у эміграцыі антываенныя футболкі — і вось што атрымалася56

Прызналі «экстрэмісцкім» стары фільм «Жыве Беларусь!»1

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай3

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам5

Каб залагодзіць Трампа, ПАР прызначыла паслом у ЗША палітыка, які ўваходзіў ва ўрад яшчэ ў часы апартэіду

Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму11

У Малдове вынеслі прысуд былому высокаму спецслужбісту за перадачу сакрэтных звестак беларускаму КДБ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро9

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць