Грамадства77

На Кальварыі адшукалі магілу аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі, які нават з ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу Ніву»

На Кальварыйскіх могілках адшукалі занядбанае пахаванне Віктара Зелязея — чалавека, у кватэры якога праходзіў з'езд БСГ і які захоўваў пячатку першай беларускай партыі.

Магіла Віктара Зелязея на Кальварыйскіх могілках. Фота: фэйсбук-суполка «Кальварыйскія могілкі»

У самым пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску беларускі рух толькі зараджаўся ў паўпадпольных гуртках і на канспіратыўных кватэрах. У 1903 годзе паўстае першая нацыянальная палітычная сіла — Беларуская рэвалюцыйная грамада (пазней перайменаваная ў Беларускую сацыялістычную грамаду). І Віктар Зелязей, бібліятэкар мінскай публічнай бібліятэкі імя Пушкіна, стаў адным з першых і найбольш актыўных яе сяброў, поруч з братамі Луцкевічамі, Вацлавам Іваноўскім і Карусём Каганцом.

Яго роля ў гэтым руху была далёка не другаснай. Яго кватэра ў студзені 1906 года стала месцам правядзення гістарычнага другога з'езда БСГ. Менавіта Зелязею даверылі захоўванне партыйнай пячаткі. Ён жа адказваў за распаўсюд нелегальнай літаратуры, карыстаўся падробленым пашпартам — словам, быў на перадавой тагачаснай рэвалюцыйнай барацьбы.

Лёс яго склаўся па класічным для таго пакалення сцэнарыі: у пачатку 1908 года — арышт царскімі ўладамі, а ў 1910‑м — ссылка ў Кірэнскі павет Іркуцкай губерні. Але нават з Сібіры ён працягваў дасылаць лісты ў «Нашу Ніву». Вярнуўшыся на радзіму пасля рэвалюцыі, Зелязей працаваў у Інбелкульце і быў сябрам Таварыства паліткатаржан.

Віктар Зелязей. Фота: фэйсбук-суполка «Кальварыйскія могілкі»

Як ён перажыў перыяд сталінскіх рэпрэсій пакуль невядома — далейшая біяграфія гэтага чалавека ўсё яшчэ патрабуе дэталёвага вывучэння архіваў.

Да апошняга часу біяграфія Віктара Зелязея абрывалася на 1951 годзе, было толькі вядома, што ён пражываў у Ратамцы пад Мінскам. Лагічна было меркаваць, што і месца яго апошняга спачыну трэба шукаць на навакольных могілках.

Аднак мінскія краязнаўцы выявілі, што чалавек з такім прозвішчам пахаваны на мінскіх Кальварыйскіх могілках. Сярод занядбаных пахаванняў, па правы бок ад касцёла, знайшлася сціплая бетонная пліта побач з простым металічным крыжам.

Магіла Віктара Зелязея на Кальварыйскіх могілках. Фота: фэйсбук-суполка «Кальварыйскія могілкі»
Магіла Віктара Зелязея на Кальварыйскіх могілках. Фота: фэйсбук-суполка «Кальварыйскія могілкі»

Надпіс, выведзены па-руску, не пакідае сумневаў: «Революционер ЗЕЛЕЗЕЙ ВИКТОР АДАМОВИЧ. 18 11/XI 81 — 19 1/IV 52». Гэтая знаходка не толькі дазволіла дакладна ўсталяваць дату смерці беларускага дзеяча — 1 красавіка 1952 года, але і паставіла новае пытанне. 

Кальварыя — сімвалічнае месца. Гэта найстарэйшы захаваны каталіцкі некропаль Мінска, які захоўвае памяць пра многія пакаленні жыхароў горада. Тут ужо спачываюць Янка Лучына, бацька братоў Луцкевічаў і адзін з лідараў БСГ Вацлаў Іваноўскі, забіты ў 1943 годзе. Цяпер гэты пантэон беларускага Адраджэння папоўніўся яшчэ адным імем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Вавн
    12.04.2026
    Ждём осквернения и запрета на посещение....
  • і дзе вы дзяржаўныя патрыёты ?
    12.04.2026
    " аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі"

    і дзе вы дзяржаўныя патрыёты ? Дзе кветкі, "піянеры", святары і г.д?
  • Так мы шануем
    12.04.2026
    Сваіх герояў

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць