Свет11

«Больш хаосу, чым стратэгіі». Што пішуць у амерыканскіх СМІ пра спыненне агню з Іранам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп за 90 хвілін да заканчэння тэрміну свайго «жахлівага ўльтыматуму» Ірану абвясціў пра двухтыднёвае перамір'е. Увесь свет адчуў палёгку: цэны на нафту падаюць, біржавыя індэксы растуць. Аднак пытанняў усё яшчэ больш, чым адказаў. Ці выйграў Трамп вайну, як ён сцвярджае? BILD паглядзеў, што пішуць у амерыканскіх СМІ. 

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

New York Times: «Тактычны поспех, стратэгічныя рызыкі»

Ліберальнае выданне лічыць, што Трамп дамогся тактычнага поспеху, але набыў доўгатэрміновыя праблемы.

Чаканае аднаўленне паставак нафты праз Армузскі праліў зніжае эканамічнае напружанне ва ўсім свеце. Аднак вынік вайны хутчэй выклікае трывогу: іранская ядзерная праграма не спыненая, рэжым мул застаецца ва ўладзе, і Тэгеран у выніку можа нават атрымаць кантроль над Армузскім пралівам.

Выснова NYT: свет можа «апынуцца ў горшым становішчы, чым раней».

Wall Street Journal: «Небяспечны покер Трампа»

Кансерватыўная газета падкрэслівае «рызыку для даверу» галоўнакамандуючаму. Трамп выглядаў не як прэзідэнт, які наладзіў дэманстрацыю сілы, а як палітык, які апынуўся пад ціскам і быў вымушаны ў паніцы шукаць выхад з існай сітуацыі.

CNN: «Хаатычная крызісная палітыка»

Тэлеканал CNN апісвае палітыку Трампа ў апошнія дні як «амерыканскія горкі» — ад рэзкіх пагроз да нечаканага прарыву ў перамовах.

Дзеянні ЗША выглядаюць скачкападобнымі і цяжка прагназаванымі. У іх больш хаосу, чым стратэгіі.

Невыпадкова распаўсюдзіўся насмешлівы мем TACO («Trump Always Chickens Out») — пра Трампа, які часта адступае.

Fox News: «Вы не былі побач з намі»

Канал Fox News, лаяльны да Трампа, хваліць жорсткую лінію, якая вымусіла Тэгеран пайсці на саступкі, і ў той жа час папярэджвае НАТА пра наступствы. Трамп адчувае сябе «здраджаным» Еўропай, і таму Вашынгтон можа пераглядзець сваю ролю лідара альянсу і выкарыстаць разлад з еўрапейскімі партнёрамі для геастратэгічнай пераарыентацыі, лічыць Fox News.

Daily Beast: «Трамп быў прыніжаны»

Левая навінавая платформа застаецца крытычнай. Яна называе сцвярджэнні Трампа пра спыненне агню «абсурднымі фантазіямі» і спробай выдаць паразу за перамогу.

На думку рэдакцыі Daily Beast, спыненне агню — гэта не сапраўдная здзелка, а спроба спыніць крызіс, абвостраны самім Трампам.

Каментары1

  • так и должно быть
    09.04.2026
    У теперешней администрации, стратегии, не может быть априори.
    Они же повыгоняли стратегов и аналитиков отовсюду, из спецслужб, пентагона, отовсюду !

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Маларытай адкрылі карчму з партрэтамі Лукашэнкі і Пуціна і дыскатэкамі да ночы12

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

Мужчына выйшаў з турмы і адразу абакраў могілкі пад Мінскам

У мінскім Пішчалаўскім замку ўмацоўваюць падмуркі1

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі23

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках9

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць