Вайна11

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі

«Я лічу, што Еўрапейскі саюз знаходзіцца ў сітуацыі, калі яму патрэбны дадатковыя краіны», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання фронту на Данбасе 8 сакавіка 2026 года, праваруч ад яго галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, фота president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў меркаванне, што для рэальнай бяспекі Еўропе патрэбны Украіна, Вялікабрытанія, Нарвегія і Турцыя. Пра гэта ён заявіў у падкасце The Rest Is Politics, піша «Еўрапейская праўда».

Зяленскі адзначыў, што калі ўявіць выхад ЗША з НАТА, бяспека Еўропы будзе грунтавацца выключна на тым, што ёсць у арсенале ЕС — і Еўрапейскага саюза ў такім выглядзе, як цяпер, будзе недастаткова.

«Я лічу, што Еўрапейскі саюз знаходзіцца ў сітуацыі, калі яму патрэбны дадатковыя краіны. Вялікабрытанія, Украіна, Турцыя і Нарвегія. Гэта чатыры моцныя краіны, якія з’яўляюцца часткай Еўропы. Разам арміі Вялікабрытаніі, Украіны і Турцыі мацнейшыя за расійскую. Без Украіны і Турцыі Еўропа не можа параўнацца з Расіяй. З гэтымі чатырма краінамі можна кантраляваць моры, мець абароненае неба і найбуйнейшыя сухапутныя сілы», — аргументуе Зяленскі.

Ён заўважыў, што расійскія планы прадугледжваюць нарошчванне колькасці войска да 2,5 мільёна да 2030 года, і ў гэтых умовах Еўропа павінна думаць, што супрацьпаставіць гэтай сіле і як захаваць сваю незалежнасць.

«Вялікабрытанія калісьці была членам Еўрапейскага саюза. Ёсць асцярогі наконт сельскай гаспадаркі ў выпадку з Турцыяй. Але з усім гэтым можна справіцца, калі эканоміка сапраўды моцная. Аднак бяспека — на першым месцы, а эканоміка — на другім. Не наадварот», — сказаў Зяленскі.

Каментары1

  • Я б яшчэ дадаў
    10.04.2026
    Афрыканскую, забыў як называецца

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады27

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць