Грамадства44

Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы пасля пратэстаў перанеслі

Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы перанеслі на больш позні тэрмін. Першапачаткова мерапрыемства планавалася правесці 18 красавіка, аднак пазней аператар продажу білетаў абвясціў пра змену даты, піша Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны

Цяпер івэнт запланаваны на 28 жніўня. Афіцыйных падрабязных тлумачэнняў пераносу арганізатары не далі, але можна меркаваць, што на гэта паўплывала пазіцыя абаронцаў прыроды, занепакоеных тым, што мерапрыемства праводзіцца тады, калі ў звяроў нараджаюцца дзіцяняты, а птушкі выседжваюць яйкі.

Паведамляецца, што ўсе ўжо набытыя білеты застаюцца сапраўднымі. Калі ж наведвальнікі не захочуць ісці на мерапрыемства на новую дату, ім абяцаюць поўнае вяртанне грошай, за выключэннем сэрвіснага збору.

Мерапрыемства павінна было прайсці ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Планавалася, што тэрыторыя на адзін вечар ператворыцца ў пляцоўку электроннай музыкі з выступамі дыджэяў, святлом, фуд-кортамі і дадатковымі актыўнасцямі, уключаючы прагулкі па тэрыторыі.

Пасля анансавання ідэі вакол івэнту ўзнікла дыскусія. Частка людзей выказвала занепакоенасць тым, як гучная музыка можа паўплываць на жывёл у нацыянальным парку. У адказ арганізатары і адміністрацыя сцвярджалі, што пляцоўка знаходзіцца дастаткова далёка ад запаведнай зоны, а гук будзе накіраваны ў бок сцэны, каб мінімізаваць уздзеянне на прыроду.

Каментары4

  • Хм
    15.04.2026
    Кое-кто перепутал Дворец республики с заказником.
  • Дзед
    15.04.2026
    Тэхна- прыдуркі, рабіце гэтую тэхна-ерунду сярод жалеза, бэтону і шкла ў Мінску. Не апаганьвайце прыроду.
  • Як на хутары мы....
    16.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць