Першы кітайскі танкер, які спрабаваў прарваць блакаду Армузскага праліва, вярнулі назад
Кітайскі танкер Rich Starry, які знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі, не змог прайсці праз Армузскі праліў падчас блакады з боку ЗША і вярнуўся назад, паведамляе агенцтва Reuters.

Раней судна спрабавала прайсці праз праліў і выйсці ў Аманскі заліў, аднак там знаходзіліся амерыканскія вайсковыя караблі. У выніку танкер развярнуўся і вярнуўся ў раён Армузскага праліва.
Гэтае судна раней ужо трапляла пад санкцыі ЗША за перавозку іранскай нафты і змяняла назву ў мінулым. Паводле даных сістэм адсочвання руху суднаў, яно загрузіла каля 250 тысяч бараляў прадукцыі ў порце ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і цяпер стаіць на якары каля берагоў Ірана.
ЗША ўвялі меры блакавання ў Армузскім праліве пасля няўдалых перамоў з Іранам. У рэгіёне дзейнічае вялікая колькасць амерыканскіх вайсковых караблёў, а 14 красавіка 8 суднаў былі развернутыя назад у іранскія парты.
Іран страціў магчымасць экспартаваць сваю нафту праз праліў у першыя дні абмежаванняў. У той жа час існуюць дыпламатычныя кантакты паміж ЗША, Іранам і пасярэднікамі з іншых краін, якія спрабуюць аднавіць перамовы.
Рэжым у Іране змяніўся — прычым у горшы бок
ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі
Саудаўская Аравія заклікала ЗША спыніць блакаду Армузскага праліва і вярнуцца да перамоваў з Іранам
«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва
Трамп прыгразіў тапіць іранскія судны, якія яшчэ не ляжаць на дне мора
Каментары