Свет33

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»

У Дубаі на працяглую рэстаўрацыю закрываецца вядомы раскошны гатэль «Бурдж аль-Араб», які часта называюць «гатэль-ветразь». Паведамляецца, што ён не будзе прымаць гасцей амаль паўтара года.

Фота: vecteezy.com

Уладальнікі гатэля плануюць правесці маштабнае абнаўленне будынка, каб захаваць яго і палепшыць для будучага выкарыстання. Падкрэсліваецца, што гэта часовае закрыццё, а не спыненне дзейнасці.

Гатэль пацярпеў яшчэ напрыканцы лютага, калі ў рэгіёне ўзмацніўся канфлікт паміж Іранам і ЗША з Ізраілем. Тады абломкі іранскага беспілотніка выклікалі пажар у будынку. Гэта адбылося на фоне ваенных дзеянняў і ўзаемных удараў у рэгіёне Персідскага заліва.

Пазней улады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў заявілі, што чакаюць кампенсацыі ад Ірана за шкоду, нанесеную цывільным аб’ектам.

Закрыццё гатэля, аднак, звязана не толькі з наступствамі пашкоджанняў, але і з планамі яго абнаўлення пасля больш як 25 гадоў працы.

Каментары3

  • Жвір
    15.04.2026
    Вой, які Ветразь, яны ж там спрадвеку поўныя гуманізму, пуляюць толькі па ваенных базах. Вы што, ня чулі ?
  • бабруйчанін
    16.04.2026
    Есць хмарачосы якія больш уражвают асабліва ноччу Гэты стары .
    З мора бачны " крыж" на гэтым " ветразе" экскурсавод байку разпавядал гэта ні выпадак
    На фота таксама бачна калі прыглядзецца
    Уразіл акваріум у Дубай молле з акуламі скаты салют пад Бурдж халіфам ...залаты рынак
  • Онлифанщица з-пад Чашников
    16.04.2026
    Грусть-печалька

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць