Ежа33

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў

На маркетплэйсе Wildberries у Беларусі з’явілася магчымасць заказваць дастаўку гатовых страў з рэстаранаў і кавярняў. Як распавялі Office Life у кампаніі, заказы будуць гатавацца і дастаўляцца сіламі партнёраў на працягу некалькіх гадзін.

Кліенты могуць замовіць гатовую ежу з рэстарана ў раздзеле «Экспрэс» на сайце і ў мабільным дадатку Wildberries.

У кампаніі ўдакладнілі, што гэта партнёрства прадугледжвае ўзаемадзеянне па мадэлі паставак «Вітрына экспрэс», пры якой маркетплэйс выступае анлайн-вітрынай для тавараў прадаўца. Кавярні і рэстараны самастойна гатуюць стравы і дастаўляюць іх кліенту.

Сярод першых партнёраў новага напрамку — кавярня нацыянальнай беларускай кухні «Белая печ», якая прапануе стравы традыцыйнай і хатняй кухні, у тым ліку дранікі.

Далучылася да праекта і сетка рэстаранаў японскай кухні Sushi House, а таксама рэстаран Mangal Master, які гатовы дастаўляць праз маркетплэйс сэты з шашлыку, люля-кебабу і гародніны на грылі.

Прадстаўнікі Wildberries адзначаюць, што ўвесь працэс — ад моманту замовы на маркетплэйсе і прыгатавання на кухні да фінальнай дастаўкі — зойме не больш за дзве гадзіны.

Пакуль паслуга замовы страў з меню рэстаранаў праз сайт або дадатак дзейнічае толькі для жыхароў Мінска. У далейшым кампанія плануе пашыраць кола буйных прадстаўнікоў рэстараннай індустрыі і працягваць развіваць FoodTech-напрамак для магчымасці заказваць ежу па ўсёй Беларусі.

Мадэлі «Вітрына» і «Вітрына экспрэс» сталі даступныя для прадаўцоў маркетплэйса ў Беларусі ў сакавіку 2025 года.

Яны падыходзяць тым кампаніям, чыя прадукцыя не можа пастаўляцца па схемах «Маркетплэйс» і «Склад WB». Напрыклад, прадукты харчавання, звышгабарытныя тавары, жывыя кветкі і расліны, крохкія тавары або спецыфічныя мадэлі адзення і абутку.

Каментары3

  • цыкада
    17.04.2026
    то что шпиц не доел
  • хтосьці
    17.04.2026
    На расейскі маркетплэйсах фактычна не працуюць звароты і гарантыя, якую абяцаюць прадаўцы. А гэтая пляцоўка тупа пакрывае несумленных гандляроў, будзьце пільныя
  • Ні рубля маскалю
    18.04.2026
    Прынцыпова не карыстаюсь варожымі сервісамі.

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць