Свет1414

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне

Публічны канфлікт паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Папам Рымскім Львом XIV пачаў адбівацца на электаральных пазіцыях амерыканскага лідара. Пасля ўзаемнай крытыкі, абвінавачванняў і адмены візіту пантыфіка ў ЗША, рэйтынгі Трампа сярод хрысціянскіх выбаршчыкаў папаўзлі ўніз. На гэтым фоне адміністрацыя Белага дома робіць спробы згладзіць сітуацыю.

Папа Рымскі Леў XIV з амерыканскімі вернікамі. Фота: AP Photo / Andrew Medichini

Як паведамляе выданне Bild, сутычка пачалася з крытыкі з боку Папы сучаснай міжнароднай палітыкі.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Камерун пантыфік заявіў, што свет «разбураецца жменькай тыранаў», і асудзіў тых, хто скажае рэлігію для ваенных і эканамічных мэт. Гэта было ўспрынята як прамая крытыка дзеянняў ЗША на Блізкім Усходзе. Яшчэ раней Пентагон выклікаў папскага нунцыя, каб выказаць незадаволенасць міратворчымі заклікамі Ватыкана.

У адказ Трамп абрынуўся на пантыфіка з крытыкай, назваўшы яго «жахлівым» у пытаннях знешняй палітыкі. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася, калі прэзідэнт ЗША апублікаваў у сацыяльных сетках згенераваныя штучным інтэлектам малюнкі, дзе ён стаіць побач з Ісусам або проста паўстае ў яго вобразе. Пасля хвалі абвінавачванняў у богазневажанні Трамп выдаліў адзін з допісаў, патлумачыўшы, што «думаў, што паказаны ў ролі доктара».

У выніку скандалу і беспрэцэдэнтных намёкаў з боку Пентагона пра магчымае «выкраданне», Ватыкан адмяніў запланаваную на гэты год паездку Папы Льва XIV у ЗША.

Сам Папа пазней патлумачыў журналістам, што ягоная прамова ў Камеруне была напісаная за два тыдні да крытыкі з боку Трампа і не была адрасаваная непасрэдна яму.

«Але яе ўспрынялі так, быццам я спрабую пачаць новую дыскусію з прэзідэнтам, да чаго ў мяне няма ніякай цікавасці», — адзначыў ён. Разам з тым пантыфік дадаў, што не баіцца адміністрацыі ЗША і будзе далей выступаць супраць войнаў.

Гэты палітычны клінч пачаў каштаваць Трампу галасоў. Паводле даных Pew Research Center, падтрымка прэзідэнта сярод каталіцкіх выбаршчыкаў знізілася з 55% да 46%. Незадаволенасць расце і сярод пратэстантаў, якія доўгі час былі ягонай самай устойлівай базай.

«Паводзіны Трампа ставяць людзей, якія гадамі яго падтрымлівалі, у няёмкае становішча», — заявіў уплывовы евангельскі пастар Эрык Эрыксан.

Як адзначаюць эксперты, гэтая тэндэнцыя азначае, што значная частка правых выбаршчыкаў можа апынуцца ў апазіцыі да Трампа на лістападаўскіх прамежкавых выбарах у Кангрэс. Страта рэспубліканцамі большасці можа істотна абмежаваць уплыў прэзідэнта.

Усведамляючы гэтыя рызыкі, адміністрацыя ЗША пачала рабіць крокі да прымірэння. Віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс нядаўна апублікаваў прымірэнчы допіс:

«Папа Леў прапаведуе Евангелле, як яму і належыць, і гэта непазбежна азначае, што ён выказвае сваё меркаванне па актуальных маральных пытаннях. Прэзідэнт і ўся адміністрацыя працуюць над тым, каб прымяняць гэтыя маральныя прынцыпы ў нашым бязладным свеце».

Ватыкан пакуль ніяк не пракаментаваў гэтую заяву.

Каментары14

  • Говори правду
    19.04.2026
    Трамп будет править США ещё очень долго. Тот президент, которого американцы заслужили.
  • Трамп паслядоўна знішчае саюзнікаў Крамля
    19.04.2026
    Bielarus 4ever, Трамп паслядоўна знішчае саюзнікаў Пуціна: Мадура, іранскія аятолы. Паслядоўна абрубае прамаскоўскія шчупальцы.
    Хто наступны на чарзе - ведае адзін Трамп, бо заўсёды хавае свае спецаперацыі ў сакрэце.
  • ( . ) ( . )
    19.04.2026
    Вось і руды кловун вывучыў урок - нельга спрачацца з бацькай. У тым ліку з Рымскім.

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей16

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу29

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей16

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць