Грамадства11

Страхавая кампанія «Кентаўр» ліквідуецца

Гісторыя адной з найстарэйшых прыватных страхавых кампаній Беларусі завяршаецца.

Страхавая кампанія «Кентаўр» пайшла ў ліквідацыю. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце часопіса «Юстыцыя Беларусі» і ў Адзіным дзяржаўным рэестры, піша Office Life.

«Кентаўр» быў зарэгістраваны Міністэрствам фінансаў у ліпені 1992 года. Акрамя звычайных страхавых паслуг, кампанія прапаноўвала комплексныя праграмы страхавання юрыдычных і фізічных асоб. Таксама ў кампаніі была развітая рэгіянальная сетка з офісамі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

У ліпені 2025 года Міністэрства фінансаў на паўгода прыпыніла ліцэнзію кампаніі. Тады ў ведамстве паведамлялі, што прычынай сталі парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб страхаванні. Так, «Кентаўр» не сфарміраваў дастатковы мінімальны памер статутнага фонду.

Да студзеня 2026 года кампанія так і не сфарміравала яго. У выніку Мінфін пазбавіў яе ліцэнзіі.

Пасля гэтага кліентам «Кентаўра», у якіх былі дамовы страхавання з кампаніяй, прапаноўвалі альбо скасаваць іх, альбо аўтаматычна перайсці на абслугоўванне ў «Белдзяржстрах». З 1 красавіка 2026 года ўсе правы і абавязкі па заключаных «Кентаўрам» дамовах страхавання перайшлі да «Белдзяржстраха».

Каментары1

  • Марэцкі
    23.04.2026
    Лукашня ( а гэта сам лукаш і некалькі камуністаў старых) паступова роьяць ржвалюцыю. А беларусы сядзяць, а пара браць вілы!!!!! Хочуць вяртаць савецкую ўладу.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць