Навука і тэхналогіі11

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Выявы крабаў, якія паўзуць па пляжы бокам, бачылі многія. Але чаму бокам? Новае даследаванне пралівае свет на гэтае пытанне. Імаверна, менавіта здольнасць хадзіць бокам стала іх найважнейшай эвалюцыйнай перавагай.

Крабы ідуць бокам. Фота: Ian Usher/animalia.bio/CC BY-SA 3.0

Каб разгадаць таямніцу бакавой хады, даследчыкі правялі маштабны эксперымент з 50 рознымі відамі крабаў. Жывёл змяшчалі на спецыяльныя круглыя арэны з іх звыклым асяроддзем пражывання (ад марскога пяску да прэснай вады) і на працягу 10 хвілін здымалі іх перамяшчэнні на відэа, старанна аналізуючы кожны рух з дапамогай камп'ютара. Прэпрынт даследавання апублікаваны ў часопісе eLife.

Вынікі аказаліся даволі цікавымі: крабы амаль не маюць прамежкавых варыянтаў і выразна падзяляюцца на тых, хто ходзіць выключна бокам, і тых, хто рухаецца толькі перадам. З 50 вывучаных відаў 35 ходзяць бокам, а 15 — перадам.

Траекторыя руху крабаў, якая ходзяць наперад, і крабаў, якія ходзяць убок. Фота: Taniguchi Junya, Inoue Tsubasa, Kohara Kano, Huang Jung-Fu, Hirai Atsushi, Mizumoto Nobuaki, Takeshita Fumio, Kawabata Yuuki (2026) Evolution of sideways locomotion in crabs eLife 15:RP110015

Супаставіўшы гэтыя паводзіны з генетычным дрэвам ракападобных, даследчыкі высветлілі, што здольнасць хадзіць бокам узнікла толькі аднойчы, прыкладна 200 мільёнаў гадоў таму, адразу пасля масавага вымірання на мяжы трыясавага і юрскага перыядаў. Гэта значыць, што ўсе сучасныя крабы, якія ходзяць бокам, атрымалі гэты навык ад аднаго агульнага продка, а не прыйшлі да яго незалежна адзін ад аднаго.

Галоўная прычына ў выключнай хуткасці і непрадказальнасці такой траекторыі падчас уцёкаў ад драпежнікаў, лічаць навукоўцы. Хада бокам дазваляе крабам з аднолькавай хуткасцю бегчы як налева, так і направа, што робіць іх траекторыю складанай для перахопу.

Эксперыменты з крабападобнымі робатамі пацвярджаюць, што для такога шырокага і плоскага цела рух убок значна больш эфектыўны, чым хада наперад.

На малюнку А паказаная эксперыментальная ўстаноўка, а на малюнку Б — тое, як вылічваліся каардынаты руху. Фота: Taniguchi Junya, Inoue Tsubasa, Kohara Kano, Huang Jung-Fu, Hirai Atsushi, Mizumoto Nobuaki, Takeshita Fumio, Kawabata Yuuki (2026) Evolution of sideways locomotion in crabs eLife 15:RP110015

Гэта прывяло да дэмаграфічнага выбуху сярод ракападобных. Сёння секцыя крабаў Eubrachyura, дзе дамінуе бакавы рух, налічвае каля 7468 вядомых відаў, у той час як колькасць іх найбліжэйшых сваякоў, якія эвалюцыйна аддзяліліся раней і хадзілі толькі наперад, вагаецца ў межах усяго ад 46 да 110 відаў.

Некаторыя віды крабаў з часам вярнуліся да хады наперад. Гэта адбылося з тымі, хто знайшоў альтэрнатыўныя спосабы абароны, напрыклад, пачаў хавацца ў ракавінах малюскаў, маскіравацца пад водарасці або, як крабы-салдаты, пачаў перасоўвацца вялікімі скаардынаванымі групамі, што зрабіла ўцёкі бокам непатрэбнымі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Жвір
    06.05.2026
    Проста іхныя гэтыя шчупальцы не прызначаны для хады і замінаюць хутка сунуцца ўперад, а бакавая хада даецца лягчэй. Гэта прыкладна
    (!) як і чалавеку йсьці надзеўшы на ногі ласты, ісьці задам, ці бокам будзе значна лацьвей. Уключыце лёгіку...

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць