Свет11

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі

Загадкавым шпіёнам, чыё імя не называлася, а твар схавалі за бафам, аказаўся казахскі ваенны аташэ, які працаваў у Кіеве і шпіёніў на карысць Расіі. Менавіта сёння Аляксандр Лукашэнка пагаварыў з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамарт Такаевым.

Ануар Бакібай

Учора на польска-беларускай мяжы прайшоў абмен затрыманымі па формуле «пяць на пяць». Беларусь перадала Польшчы журналіста Андрэя Пачобута, манаха Гжэгажа Гавела і Томаша Бярозу, асуджанага па абвінавачанні ў шпіянажы. Таксама ў рамках абмену Расія перадала Малдове двух супрацоўнікаў малдаўскіх спецслужбаў, затрыманых у Расіі.

Сярод тых, каго перадала Польшча, — асуджаны ў Малдове за дзяржаўную здраду былы намеснік кіраўніка службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандр Бэлан, беларус Уладзіслаў Надзейка, затрыманы ў Польшчы па абвінавачанні ў шпіянажы, расійскі археолаг Аляксандр Буцягін і затрыманая ў Малдове грамадзянка Расіі Ніна Папова.

Імя пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь, не называлася.

Казах на службе Крамля

Польская прэса згадвае пра тое, што польскага каталіцкага святара Гжэгажа Гавела абмянялі на афіцэра казахстанскай вайсковай разведкі.

Чалавекам, якога Польшча перадала ў адказ, імаверна, стаў Ануар Бакібай — памочнік вайсковага аташэ пасольства Казахстана ва Украіне, арыштаваны ў Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы на карысць РФ.

38‑гадовы дыпламат быў затрыманы ў польскім горадзе Быдгашч 30 ліпеня 2025 года.

Казахстанская прэса тады пісала, што Украіна не магла затрымаць Бакібая праз дыпламатычны імунітэт і перадала інфармацыю ў Польшчу.

Дыпламат шпіёніў для Крамля не толькі ва Украіне, але і ездзіў для гэтага ў Еўропу — збіраць інфармацыю пра аб'екты NATO.

Выпадак Бакібая стаў доказам залежнасці казахстанскіх спецслужбаў ад Крамля. «Гэтае затрыманне стала прамым сведчаннем таго, пра што мы гаворым на працягу многіх гадоў: спецслужбы Казахстана захоўваюць сістэмную залежнасць ад Крамля і нярэдка дзейнічаюць у інтарэсах расійскіх структур, уключаючы разведвальныя і гібрыдныя аперацыі», — пісалі праваабаронцы і актывісты ў лісце ў структуры ЕС.

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваўся з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамарт Такаевым. Паводле паведамлення прэс-службы, яны абмеркавалі пашырэнне двухбаковых сувязяў, абмяняліся віншаваннямі з Днём Перамогі, а таксама Лукашэнка зноў запрасіў наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.

Каментары1

  • Кнур
    29.04.2026
    Сейчас наберёт ещё заложников и опять обменяет на преступников.
    Клоуны и лицемеры.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць