Грамадства

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»

Жыхар Мінска ў Threads нібыта адмаўляў план «Ост» — яго будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа», даведалася «Вясна».

Здымак ілюстрацыйны

На допыце 56‑гадовы мужчына расказаў, што спрабаваў знайсці арыгінальны тэкст дакумента ў інтэрнэце, але, не знайшоўшы яго, вырашыў, што факт існавання гітлераўскага плана «Ост» прыдуманы Камуністычнай партыяй Савецкага Саюза.

Таксама ён нібыта сцвярджаў, што зверствы ў дачыненні да мірных жыхароў падчас Другой сусветнай вайны, у тым ліку дзяцей і жанчын, з'яўляліся «не больш чым рэакцыяй нацыстаў на партызанскі рух і супраціўленне».

Мужчыну выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 130‑2 КК (адмаўленне генацыду беларускага народа). Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме16

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі19

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць