Нерухомасць22

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?

У «Зялёнай гавані» пачынаюць будаваць яшчэ адзін лайнхаўс — жылы дом з двухпавярховымі кватэрамі з асобнымі ўваходамі, вялікімі асабістымі ўчасткамі і навесамі для аўтамабіляў. Дом будзе ў прэстыжным «Гольф-квартале», паведамляе «Анлайнер».

Лайнхаўс №14.9 будзе пабудаваны па маналітнай тэхналогіі з запаўненнем прасценкаў керамзітабетоннымі блокамі.

У доме прадугледжаны два паверхі і ўсяго чатыры кватэры. Кожная — па 144,21 «квадрата». Участкі, якія належаць кватэрам, прыкладна супастаўныя па плошчы — ад 150 до 164 квадратных метраў.

З архітэктурных навінак праект можа пахваліцца другім святлом у гасцёўні. Такое рашэнне будзе прыменена ва ўсіх чатырох кватэрах і стане ключавой фішкай дома. За кошт высокай столі прастора кухні-гасцёўні будзе выглядаць аб’ёмнай і светлай. Вышыня столі на першым паверсе складзе да 2,8 «метра», на другім — да 3,1.

На першым паверсе прадугледжаны панарамны вітраж «у падлогу» з выхадам на ўласны ўчастак. Унутры будзе кухня-гасцёўня, пярэдняя з гардэробам або пральняй, санвузел і міні-кацельня з індывідуальным газавым катлом. На другім паверсе размесціцца майстар-спальня з гардэробнай і санвузлом і яшчэ два жылыя пакоі.

«Звонку будзе навес для аўтамабіля, утвораны паглыбленнем фасада. Менавіта гэтым лайнхаўсы адрозніваюцца ад класічных таўнхаўсаў. Балконы ў праекце не прадугледжаны: акцэнт зроблены на прыватны ўчастак і ўнутраную прастору дома.

Пры стварэнні лайнхаўса архітэктары натхняліся атмасферай гольф-клубаў. Таму ў аздабленні фасадаў з’явяцца высакародныя малочныя, бэжавыя, шэрыя і тэракотавыя адценні. Дом атрымае сучасную архітэктуру з лаканічнымі формамі, плоскім дахам і вялікімі вокнамі», — адзначаюць у «А-100 Дэвелапмент».

Продажы ўжо стартавалі. Кошт «квадрата» — ад $2360 па курсе. Кватэра цалкам абыдзецца ў $340 336, або амаль мільён рублёў.

Лайнхаўс плануецца здаць у трэцім квартале 2027 года.

Каментары2

  • У каго?
    17.05.2026
    У якога арыстакрата ў доме кухня сумешчана з гасьцёўняю? Вось што бывае, калі пейзаны, якія чулі ад слугаў, робяць багата.
  • Dragon
    17.05.2026
    Гары ен гарам гэты лайнхауз!! Опять деревья пилить начнут!!

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць