У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі
Гэтая кватэра пасуе тым, хто шукае гатовую сталінку для жыцця. Тут зроблены светлы рамонт у класічным стылі.

Жыллё можа стаць добрай інвестыцыяй дзякуючы свайму размяшчэнню: дом знаходзіцца каля плошчы Перамогі, але схаваны ад шумных дарог, піша Realt.by.
Двухпакаёвая сталінка агульнай плошчай 52 м² размешчана ў самым цэнтры Мінска — на вуліцы Чырвонай, 16. Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе пяціпавярховага цаглянага дома, пабудаванага ў 1953 годзе. Над ёй размешчаны тэхнічны паверх. У кватэры ёсць два асобныя пакоі і кухня плошчай 7 м².
Падчас нядаўняга рамонту цалкам абнавілі электраправодку, замянілі ўсе сантэхнічныя трубы і ўсталявалі сучасныя радыятары ацяплення. Інтэр’ер падкрэслівае галоўную перавагу сталінскай планіроўкі — трохметровыя столі. Сцены аздоблены ў светлых адценнях, на столі зроблены молдынгі і ляпніна.
На кухні часткова адкрылі цагляную кладку дома. Адсюль таксама ёсць выхад на адкрыты балкон. Перавага дома ў тым, што ён схаваны ў дварах. На кухні ўсталяваны невялікі лінейны кухонны гарнітур з халадзільнікам і газавай плітой.
Дзякуючы дзвярам з вялікімі шклянымі ўстаўкамі ў калідор трапляе натуральнае святло. Адзін з пакояў абсталяваны як паўнавартасная спальня. Другі можна перарабіць пад гасціную. Там, дарэчы, таксама ёсць адкрыты балкон.
Да станцый метро «Плошча Якуба Коласа» і «Плошча Перамогі» можна дайсці ўсяго за пяць хвілін. Побач знаходзяцца ЦУМ, Камароўскі рынак і гандлёвыя цэнтры.
За кватэру просяць 529 688 рублёў (прыкладна 176 тысяч даляраў).





Каментары