Нерухомасць

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

Сёння на адзін сярэдні заробак у сталіцы можна купіць 0,65 кв. м на другасным рынку жылля. Для параўнання: 10 гадоў таму сярэдняга заробку хапіла б толькі на 0,46 «квадрата». Як змянялася даступнасць жылля ў Мінску, высвятляў Realt.by.

Фота: Lookby.Media

Для гэтага аналітыкі партала вывучылі, як з 2013 года змяняліся суадносіны сярэдняга заробку па горадзе і сярэдняй цаны квадратнага метра, а таксама прааналізавалі, пад якія працэнты ў розныя перыяды выдавалі крэдыты на куплю нерухомасці.

Як высветлілася, самыя танныя квадратныя метры ў сталіцы былі ў 2016 годзе.

Cярэдняя цана «квадрата» тады складала $1100—1120 у эквіваленце. Эксперты называюць той перыяд «цэнавым дном». Праўда, і сярэдні заробак 10 гадоў таму складаў $510—520. У выніку яго не хапала нават на палову квадратнага метра! Пры гэтым стаўкі па крэдытах амаль дасягнулі 30% гадавых. Горшая сітуацыя была толькі ў 2015 годзе: тады на заробак можна было купіць усяго 0,43 кв. м.

А вось найбольш даступным жыллё ў сталіцы было ў 2022 годзе.

Тады сярэдняга заробку ($875—880) хапала на куплю 0,69 кв. м пры сярэдняй цане $1270 за квадратны метр. Праўда, быў адзін нюанс: крэдыты заставаліся даволі дарагімі — 22% гадавых. Таму, калі ўлічваць усе тры фактары, найлепшым часам стаў нядаўні 2024 год: сярэдні заробак складаў $930, цана квадратнага метра — каля $1500, а стаўка па крэдытах — 15% гадавых.

А што цяпер? Кватэры ў Мінску каштуюць удвая даражэй, чым у 2016 годзе.

Сярэдняя цана квадратнага метра — $2200, а сярэдні заробак — $1400. У выніку на яго можна купіць 0,65 кв. м. Гэта больш, чым у год «цэнавага дна». Ды і крэдыты прапануюць на даволі прывабных умовах — пад 15—16% гадавых.

Аднак ёсць важны сігнал, які сведчыць пра тое, што даступнасць кватэр пачынае зніжацца: цэны на квадратныя метры растуць хутчэй, чым даходы грамадзян. Гэта ўжо адбілася на колькасці здзелак.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць