Нерухомасць1111

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў

Сярэдні кошт метра ў сталіцы працягвае расці і дасягнуў $2347, але даражэе нерухомасць не толькі ў Мінску.

Віцебск. Ілюстрацыйнае фота: Getty Images / Frans Sellies

Віцебск даганяе іншыя гарады

Паводле даных Realt.by, сярэдні кошт квадрата ў Віцебску дасягнуў $1020. І гэта самыя высокія цэны за апошнія дзесяць гадоў. Пры гэтым па стане на пачатак 2022‑га метр у гэтым абласным цэнтры каштаваў каля $620.

Скрыншот: realt.by

Даражэй, чым цяпер, метр у Віцебску каштаваў толькі ў 2013‑2014 — $1030-$1060 па рэальных здзелках.

За апошні год цана за квадрат у Віцебску ў даляравым вымярэнні вырасла амаль на чвэрць.

Што ў іншых абласных цэнтрах?

Віцебск традыцыйна з’яўляецца самым танным сярод абласных цэнтраў.

У Гомелі сярэдні кошт квадрата цяпер складае $1071. У Магілёве — $1080.

У абласных цэнтрах на захадзе краіны цэны традыцыйна вышэйшыя.

У Гродне метр у сярэднім каштуе $1161, а ў Брэсце — $1255.

Атрымліваецца, што цяпер ва ўсіх без выключэння абласных цэнтрах квадрат каштуе больш за $1000.

Каментары11

  • Даляр таннее
    26.05.2026
    Нават хутчэй за рубель.
    А ў абсалютных паказчыках квадратны метр дзьве зарплаты як быў так і ёсць.
  • Шляхцич Завальня
    26.05.2026
    Грядущая война всё разрушит
  • Менск
    26.05.2026
    Знаёмы прараб з Менску кажа што ватнікі раскупляюць кватэры у́жо на стадыі будау́ніцтва ( звыш за палову кватэр), і у́жо пабудаваныя кватэры вата таксама набывае масава у́ Менску

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць