Грамадства55

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму

У Мінску прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 27‑й гадавіне трагедыі ў падземным пераходзе станцыі метро «Няміга», якая забрала жыцці 53 чалавек 30 мая 1999 года, піша БелТА.

Мерапрыемствы пачаліся з Боскай літургіі з памінаннем загінулых, якая была адслужана ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Пасля гэтага вернікі прайшлі хрэсным ходам да месца трагедыі каля станцыі метро «Няміга», дзе ўсклалі кветкі на прыступкі пераходу, а таксама каля невялікай капліцы побач з мемарыялам. Там жа была здзейснена памінальная ліція.


На месцы трагічных падзей усталявана мемарыяльная кампазіцыя ў выглядзе 53 бронзавых кветак на прыступках, якія сімвалізуюць колькасць загінулых. На прыступках выбіты надпіс: «53 рубцы на сэрцы Беларусі».

Штогод да помніка прыходзяць родныя і блізкія загінулых. Так, ушанаваць памяць свайго сына прыйшла Святлана Рабаконь разам з дачкой Аленай.

У той дзень 24‑гадовы Генадзь Рабаконь пайшоў на свята разам з жонкай. Яна выжыла, а ён апынуўся ў натоўпе.

Маці загінулага з болем успамінае той дзень: «Я была дома, і раптам тэлефануе дамафон: «Хутчэй бяжыце, там людзей прыціснула ў метро. Ідзіце шукаць Гену». Калі ляцела сюды, нават зямлі не адчувала пад нагамі. Прыбегла, а мая нявестка сядзіць брудная, мокрая, босая».

Сына Святлана Рабаконь тады не знайшла, пазней сваякі падказалі ёй ехаць у 9‑ю бальніцу. Туды яна адправілася разам з сынам Дзмітрыем. «Пайшоў даведацца ён, а потым выходзіць і кажа: «Мама, ідзем. Не трэба нам тут быць, ідзём дадому». А дома ён сказаў, што Гены больш няма», — дадала яна.

Паводле слоў Алены Рабаконь, у гэтай сітуацыі згуртаваўся ўвесь беларускі народ. Яна расказала, што людзі, якія мелі асабістыя аўтамабілі, дапамагалі дастаўляць пацярпелых у медыцынскія ўстановы, а таксама тым, хто шукаў сваіх родных. Свае дзверы адчынялі і прыватныя клінікі. «Стала зразумела — чужога гора не бывае», — адзначыла сястра.

Каментары5

  • %
    30.05.2026
    Ну так. Па злачыннай дурасьці ментаўской люд падушыўся.
  • Ёсік
    30.05.2026
    %, восеньню 1998 Філіпс праводзіў трохдзённы фестываль на тым жа месцы, Песьняры ў пятніцу сьпявалі, натоўп шчэ большы быў, ніякага дажджу. Калі скончыўся канцэрт, усе пайшлі ў метро, дык чалавек 30 амапаўцаў натоўп рэгулявалі, каб цісканіны не было. А тутака паспрабавалі на нейкае эрпэцэшнае сьвята стрэлкі перавесьці, Богу не дагадзілі, грэх вялікі, нельга было громка музыку граць. .
  • хтосьці
    30.05.2026
    Ёсік, іх было дастаткова каб перагарожваць шлях праз праспект (ужо тады лукашысты пачалі забараняць гуляць натоўпам па дарозе), таму ўсе і ламануліся ў пераход. Таксама дастаткова, каб зачыніць метро і стварыць яшчэ большую цісканіну

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць