Грамадства11

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў

Старадаўнюю сядзібу ў вёсцы Новаберажное Столінскага раёна пусцілі з малатка на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць». У ходзе таргоў закінуты асабняк канца XIX стагоддзя падаражэў амаль у 10 разоў, піша Office Life.

Фота: «БУТБ-Маёмасць»

За лот змагаліся чатыры прэтэндэнты — два чалавекі і дзве кампаніі. Таргі доўжыліся менш за гадзіну, але ўдзельнікі паспелі зрабіць 90 ставак. У выніку цэннік узляцеў са стартавых 12,9 тысячы да 128,2 тысячы рублёў (каля $44,7 тысячы па курсе). Цагляны двухпавярховы дом на 426 «квадратаў» забраў жыхар вядомага на ўсю Беларусь аграгарадка Альшаны з таго ж Столінскага раёна.

Разам з асабняком і старадаўняй лядоўняй пакупнік атрымаў 37 сотак зямлі ў арэнду на 50 гадоў. Афіцыйнага статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў маёнтка няма. Гэта значыць, што новы ўладальнік можа адкрыць тут гатэль, рэстаран, краму ці проста зрабіць жылы дом.

Ёсць толькі адна ўмова: пры рэканструкцыі нельга змяняць архітэктурнае аблічча будынка. Абнавіць сядзібу трэба за тры гады.

Каментары1

  • Ну
    31.05.2026
    Што сказаць, посьпехаў шчасліваму новаму ўладальніку сядзібы! Цікавая ўмова з боку "дзяржавы": мы не аднавілі за 30 гадоў, а ты аднаві за 3. Можна толькі спадзявацца, што праз 3 гады, калі ўладальнік будзе сьвяткаваць адкрыццё ці наваселле, мясцовыя ўлвдыне скажуць, што ён усё ж "не пасьпеў", на іх меркаванне...

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

У зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы ўпершыню за 30 гадоў памянялася галоўная трэнерка2

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

Армянскі пасол не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не папросіць прабачэння1

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

Санкцыі ЕС супраць Расіі ўдалося працягнуць усяго на тыдзень. Адзінства разбілася аб двух расійскіх алігархаў2

Беларуска некалькі месяцаў падманвала касы самаабслугоўвання ў краме4

18‑гадовага мінчука, які быў знік, знайшлі жывога2

YouTube зноў заблакаваў адзін з каналаў тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць