Каханне і сэкс11

Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж

Прапанову рукі і сэрца блогерка-мільённіца Анджыліша атрымала летась на канцэрце 3 ліпеня. Яе хлопец тады стаў на адно калена пад чырвона-зялёным сцягам і падарыў букет у абгортцы ў той жа каляровай гаме.

Ангеліна Міхалёва (Анджыліша) з мужам

Ангеліна Міхалёва (яна ж Анджыліша) ашчаслівіла сваю шматмільённую аўдыторыю навіной аб тым, што пабралася шлюбам. Яе абраннік — Улад Шума. Ён таксама спрабаваў развіваць свой блог у тыктоку, але змог дабіцца нашмат меншага поспеху, чым яго жонка. Калі на Анджылішу толькі ў гэтай сацыяльнай сетцы падпісана 3,8 мільёна чалавек, дык на Улада — каля 72 тысяч.

Вяселле было вельмі сціплым — пара проста распісалася ў ЗАГСе. Замест трэндавага букету з калаў, які спачатку планавала купіць Анджыліша за 350 рублёў, яна набыла ландышы ў пераходзе ў бабулі ды абвязала кветкі белай стужачкай. У выніку святочны букет абышоўся ўсяго ў 17 рублёў.

Пасля роспісу маладзёны пасядзелі ў рэстаране The View.

@andjilisha

уже оффициально!

♬ original sound - kendymatamis1

Але ж Анджыліша супакойвае аўдыторыю: вялікае свята яшчэ адбудзецца — запланавана яно на 15 жніўня. Там будзе і белая сукенка, і ўсё астатняе.

Нагадаем, некалькі гадоў таму дзеля блогерскай кар’еры Анджыліша нават кінула вучобу — яна вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на культуролага-менеджара. Падпісчыкам тады Анджыліша шчыра прызналася, што вельмі баялася размеркавання: «Я вельмі хвалявалася, што мяне могуць куды-небудзь адправіць адпрацоўваць і мая кар’ера, якая ідзе ўверх, можа спыніцца».

Прасоўваннем Анджылішы як спявачкі займалася музычная кампанія «Флагман М'юзік», якая звязаная з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук. На Анджылішу час ад часу скардзілася даносчыца Вольга Бондарава, але здавалася, што папулярнай блогерцы з такім дахам хвалявацца нагоды няма.

Анджылішу разам з іншымі блогерамі Дзім Дзімычам і Улькай Пулькай актыўна выкарыстоўвалі для прапаганды сярод школьнікаў. Яны спявалі песні ў падтрымку Лукашэнкі, насілі яго мерч і выступалі на «Марафоне адзінства». А яшчэ далі канцэрт у акупаваным Крыме.

Засвяцілася Анджыліша і ў першым айчынным інтэрактыўным серыяле «Зумеры».

Але нешта пайшло не так. Летась у канцы снежня дзяўчына запісала відэа, у якім плакала праз тое, што ўсе яе песні былі выдалены.

Праз месяц блогерка расказала падпісчыкам падрабязнасці: «Флагман М'юзік», з якой яна працавала тры гады, забрала яе праект і выдаліла ўсе песні з музычных пляцовак.

— Яны на гэтым не спыніліся, і сёння ў артыста Анджы выйшаў новы трэк без майго ведама. Афіцыйна заяўляю: да гэтай песні я не маю ніякага дачынення. Вокладка, тэкст, біт зроблены з дапамогай нейрасетак — ізноў жа, без майго ўдзелу. Ніякага творчага працэсу з гэтымі людзьмі ў мяне ўжо даўно няма. Нас звязваюць толькі юрыдычныя моманты, якія зараз вырашаюцца. Ніякіх маральных ацэнак «Флагман М'юзік» я даваць не буду і не хачу. Проста гэтае дзеянне з іх боку, на маю думку, ганьбіць мой гонар і годнасць як артысткі.

У сваю чаргу «Флагман М'юзік» у сваіх сацсетках абвінаваціла Анджылішу ў інфантыльнасці.

Гэтыя месяцы сталі вельмі складанымі для раней любімай уладамі блогеркі. Нядаўна Анджыліша прызналася, што «забіла на сябе, сваю творчасць, сваё здароўе», бо ёй было вельмі дрэнна.

Кажа, што перастала рабіць усе працэдуры (нават манікюр), паправілася на некалькі кілаграмаў. І дайшла да таго, што не можа глядзець на сябе ў люстэрка.

Імаверна, да нейкага кампрамісу Анджыліша і «Флагман М'юзік» усё ж змаглі прыйсці: у сярэдзіне мая блогерка распавяла, што ўсе трэкі былі адноўлены на музычных пляцоўках. Але яна прамаўчала пра тое, што раптам знік яе акаўнт у інстаграме, дзе Анджыліша мела 123 тысячы падпісчыкаў.

Яшчэ раней за Анджылішу з «Флагман М'юзік» сышла блогерка Улька Пулька — Ульяна Сталярова стварыла гэты вобраз цалкам самастойна. Усе свае старонкі ў сацыяльных сетках дзяўчына была вымушана пакінуць ва ўласнасці музычнай кампаніі. Пры гэтым толькі на ютуб-канале дзяўчына мела больш за 3 мільёны падпісчыкаў.

Кампанія ж перадала сацсеткі Сталяровай іншай дзяўчыне —15‑гадовай мінскай школьніцы з сям'і вайскоўцаў Арыне Раманавай. Цяпер тая спрабую скараць аўдыторыю як Улька Пулька — але без асаблівага поспеху.

Каментары1

  • Да уж
    31.05.2026
    Макияж у невесты как для фильма ужасов

Цяпер чытаюць

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?7

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе8

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?7

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць