Грамадства99

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі

Можна было б чакаць шыкоўны катэдж, але не: Дзмітрый з сям’ёй пражыць шашлыкі побач з хатай, збудаванай яшчэ ў пасляваенныя гады. Артыст атрымаў яе ў спадчыну ад дзядулі.

Дзмітрый Калдун на лецішчы. Тут і далей скрыншоты відэа НТВ

Дзмітрый Калдун ездзіць з сям’ёй на лецішча ў Смалявічы. Туды ён запрасіў здымачную каманду расійскага тэлеканала НТВ.

Спявак распавёў, што ў дзяцінстве праводзіў тут усё лета ў бабулі і дзядулі. Дзмітрый кажа, што раней увесь участак быў адданы пад агарод. Цяпер жа спявак змагаецца за свой газон, але ж у яго моцныя праціўнікі. Азірнуцца не паспеў, як жонка паставіла цяпліцу ды разбіла градкі.

— Маці ходзіць па ўчастку і раздае загады. Жонка з цешчай увесь час перасаджваюць нешта, мяняюць месцамі, збіраюць лаванду. Карацей, не даюць спакою ні сабе, ні людзям.

Дзмітрый Калдун з братам Георгіем

Маці артыста, Таццяна, пахвалілася, што бабуля Дзмітрыя ў свой час не аднойчы атрымлівала граматы за самы добраўладкаваны пляц у Смалявічах.

Дзмітрый Калдун з бабуляй

12‑гадовы сын Ян раіць бацькам не пакутаваць з невялікім старым домам, а прадаць яго. На такую прапанову Дзмітрый адрэагаваў беларускай прымаўкай: «Вырас да неба, а дурны як трэба».

Канечне, ён даўно мог бы пабудаваць сабе палац, але прынцыпова супраць. Бо хоча захаваць дом, дзе прайшло яго дзяцінства. Некалькі гадоў таму ўцяпліў веранду і дах, правёў ацяпленне. З дызайнам унутры дома Дзмітрыю дапамагала жонка.

Дарэчы, менавіта на лецішчы Калдун захоўвае розныя свае ўзнагароды. Тлумачыць, што, калі бачыць іх штодзень, дык можна і расслабіцца. А ў склепе, дзе раней захоўвалася бульба, Дзмітрый схаваў свой архіў — рамантычныя паштоўкі ад жонкі, дыск з песнямі «Фабрыкі зорак», нейкія рэчы з «Еўрабачання»…

Спявак жартуе, што яму неабходна зачыніць у склепе ўсю сям'ю, каб нарэшце разабраць архіў.

Артыст распавёў, што любімы дзядуля Барыс, акрамя лецішча, пакінуў яшчэ фірмовы рэцэпт настойкі. Калдун яе робіць з вішні і чарнаплоднай рабіны.

Пахваліўся спявак і тым, што па чарцяжах дзядулі зрабіў лаўку.

— Ён гэты чарцёж прывёз з Кенігсберга ў час вайны. Дапрацавалі яго — і цяпер з тэраснай дошкі за некалькі дзён атрымліваецца такая цудоўная лаўка. Думаем, нават, можа наладзіць вытворчасць лавак. Вельмі добра атрымалася. Надзейная такая лаўка. Сам сабе зайздрошчу.

Тая самая лаўка

Пры гэтым Калдун прызнаецца, што сямейныя пасядушкі на лецішчы ў яго здараюцца не часта. Большую частку свайго жыцця ён праводзіць у Маскве ці на гастролях. Сям’я ж яго ў Беларусі.

Каментары9

  • Борец за газон
    06.06.2026
    Чем могут заинтересовать такие истории людей

    [Зрэдагавана]
  • Борец за газон 2
    06.06.2026
    Хорошо, если было слишком резко, как насчет: Что дают сюжеты о людях с ценностями и интересами уровня овощной грядки?
  • Ёсік
    06.06.2026
    Борец за газон, чарцяжом той лавы.

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка11

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка11

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць