Здарэнні22

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле

Спроба 33‑гадовай жыхаркі Бабруйска, якая гадуе чатырох дзяцей, хутка падзарабіць скончылася трагедыяй для яе сям'і. За згоду працаваць закладчыцай на наркамаркет жанчына атрымала суровы прысуд. Хоць у яе нічога і не атрымалася. 

Як высветліла следства, бабруйчанка знайшла прапанову аб працаўладкаванні ў тэлеграме, дзе ёй паабяцалі лёгкі заробак за распаўсюд псіхатропаў. Для верыфікацыі і афармлення жанчына адправіла свайму «куратару» фатаграфію пашпарта, пасля чаго прайшла інструктаж. Яе першае заданне правалілася, бо яна проста не змагла знайсці пакунак з наркотыкамі ў пазначаным месцы.

Другое ж заданне жанчына выканаць ужо не паспела. За працу па новых каардынатах ёй абяцалі заплаціць 60—70 долараў. Па дарозе да схованкі яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У выніку ператрусу праваахоўнікі канфіскавалі з тайніка 2,25 грама забароненага рэчыва.

Суд Бабруйска палічыў доказы віны пераканаўчымі і прызнаў жанчыну вінаватай па чацвёртай частцы артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прысудзіў 8 гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Каментары2

  • Invisible Supermen
    04.06.2026
    "...яна проста не змагла знайсці пакунак з наркотыкамі ў пазначаным месцы.
    Другое ж заданне жанчына выканаць ужо не паспела..."

    Хто можа растлумачыць АБСУРДНАСЦЬ сітуацыі : выканаўцаў ловяць лёгка і хутка, а вось ПРАЦАДАЎЦЫ нібыта невідзімкі - не памятаю ніводнай падобнай навіны, каб ІХ ЛАВІЛІ РАЗАМ з тымі, каму яны выдаюць тую наркату!
    Узнікаюць думкі, якія я тут пісаць не хачу (
  • Не
    04.06.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць