Здарэнні

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Жыхар аднаго з аграгарадкоў Круглянскага раёна яшчэ спаў, пакуль у суседняй вёсцы ратавальнікі ўжо тушылі ахоплены полымем яго скрадзены аўтамабіль.

Уладальнік легкавушкі Peugeot 405 пакінуў яе незачыненай, ды яшчэ і з ключамі ў замку запальвання. Гэтым скарыстаўся 38‑гадовы аднавясковец. П’яны мужчына вырашыў з'ездзіць у госці да прыяцеля ў суседнюю вёску на чужой машыне.

Аднак п'яная паездка доўжылася нядоўга. Прыкладна за чатыры кіламетры кіроўца страціў кантроль над машынай, з'ехаў з дарогі і на хуткасці пратараніў апорную лінію электраперадач.

Ад магутнага ўдару Peugeot загарэўся. Сам кіроўца цудам не пацярпеў — ён выбраўся з салона і пайшоў дадому спаць.

На месца здарэння прыехалі пажарныя, аднак агонь і ўдар нанеслі машыне такія пашкоджанні, што аўтамабіль аднаўленню не падлягае.

Падазраваны быў затрыманы. На яго адразу ўказаў і сам пацярпелы, які западозрыў у злачынстве свайго суседа.

Але галоўным доказам датычнасці мужчыны да злачынства сталі вынікі экспертаў. На месцы, адкуль быў скрадзены Peugeot, эксперт-крыміналіст знайшоў сляды абутку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць