Свет44

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ

Індыйская армія атрымала першую партыю дронаў «Міратворац». Беспілотнік у Індыі атрымаў назву Agniveg («Агнівег»), ён здольны развіваць хуткасць да 450 кіламетраў за гадзіну і прызначаны для ўдараў па радарах, штабах ды іншых аб'ектах.

«Міратворац» на стэндзе падчас наведання Лукашэнкам палігона «Абуз-Лясноўскі» ў 2022‑м годзе. Фота: БелТА

Індыйская армія папоўнілася больш як сотняй рэактыўных дронаў-камікадзэ, якія ў Індыі падаюць як «айчынную» зброю і прыклад палітыкі «Make in India». Аднак «айчыннасць» тут вельмі ўмоўная: ударны беспілотнік «Агнівег» — гэта фактычна перайменаваны беларускі «Міратворац», распрацоўка канструктарскага бюро «Індэла», якое цяпер знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза. У афіцыйных заявах кампаніі SMPP і ў індыйскіх медыя беларускае паходжанне не згадваюць — яно вынікае толькі з інфармацыі крыніц у абаронных структурах.

Аб перадачы першай партыі беспілотнікаў Agniveg («Агнівег») паведаміла выданне The Print са спасылкай на індыйскую кампанію SMPP. Паводле інфармацыі выдання, вайскоўцы атрымалі 106 апаратаў, з якіх 100 прызначаныя для баявога выкарыстання, а яшчэ шэсць — для падрыхтоўкі аператараў.

«Агнівег» («Міратворац») адносіцца да класа баражуючых боепрыпасаў — ударных беспілотнікаў, якія часта называюць дронамі-камікадзэ. Такія апараты пасля запуску могуць пэўны час знаходзіцца ў паветры ў пошуках цэлі, а пасля атакуюць яе і знішчаюцца разам з баявой часткай.

Паводле заяўленых характарыстык, беспілотнік з турбарэактыўным рухавіком мае размах крылаў 2,8 метра, нясе баявую частку масай 10 кілаграмаў, развівае хуткасць да 450 кіламетраў за гадзіну і можа дзейнічаць на адлегласці да 180 кіламетраў.

Кампанія таксама сцвярджае, што беспілотнік устойлівы да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і не можа быць адхілены ад курсу шляхам падмены навігацыйных сігналаў. Паводле распрацоўшчыкаў, пасля вызначэння цэлі ён здольны выконваць цалкам аўтаномныя місіі і наносіць высокадакладныя ўдары без удзелу чалавека.

У SMPP заяўляюць, што з'яўленне «Агнівега» павінна дапамагчы індыйскай арміі закрыць прамежак паміж магчымасцямі дальнабойнай артылерыі і ракетных комплексаў. Беспілотнік прызначаны для паражэння такіх цэляў, як камандныя пункты, радыёлакацыйныя станцыі, лагістычныя вузлы і іншыя важныя аб'екты ваеннай інфраструктуры.

Паводле інфармацыі кампаніі, падчас выпрабаванняў «Агнівег» паказаў кругавое верагоднае адхіленне менш за пяць метраў нават ва ўмовах радыёэлектронных перашкод і імітацыі падмены сігналаў навігацыі.

Крыніцы The Print у абаронных і сілавых структурах сцвярджаюць, што першапачаткова гэты беспілотнік быў распрацаваны ў Беларусі кампаніяй КБ «Індэла», якая супрацоўнічае з SMPP. Для індыйскай арміі ён быў абраны пасля выпрабаванняў на палігоне Пакхаран у 2025 годзе. 

Адзначым, што «Індэла» (ці ААТ «Беспілотныя верталёты») і яе галоўны канструктар Уладзімір Чудакоў цяпер знаходзяцца пад санкцыямі шэрагу краін.

The Print таксама паведамляе, што супрацоўніцтва паміж КБ «Індэла» і SMPP адбываецца ў рамках пагаднення аб перадачы тэхналогій. На першым этапе індыйская кампанія ўжо лакалізавала вытворчасць баявой часткі беспілотніка. У далейшым па меры росту заказаў SMPP павінна атрымаць доступ да ўсё большай колькасці вытворчых тэхналогій, уключаючы тэхналогіі вытворчасці турбарэактыўнага рухавіка. 

Крыніцы выдання таксама паведамілі, што SMPP ужо прапанавала індыйскай арміі беспілотнік-камікадзэ наступнага пакалення. Паводле іх звестак, новая мадэль павінна развіваць хуткасць да 750 кіламетраў за гадзіну, што амаль у паўтара разу больш за паказчык цяперашняга «Агнівега».

Падрабязнасці пра новую сістэму пакуль не раскрываюцца. Невядома таксама, ці будзе яна стварацца ў супрацоўніцтве з беларусамі. Аднак сама заява паказвае, што індыйскі бок разглядае цяперашні праект не як разавую закупку, а як аснову для развіцця цэлага сямейства высокахуткасных ударных беспілотнікаў.

Каментары4

  • Алкаш
    12.06.2026
    Ищите откат, заинтересованных не так уж и много. Опять у не святого колхозного семейства рыльца, сами знаете в чём.
  • С унитаза в кавалерке
    12.06.2026
    зарад малаваты, виднее
  • Гражданин РБ
    12.06.2026
    Хорошо, что индийская армия, а не армия россии

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць