Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі
Імша ў храме адбылася роўна праз 100 гадоў пасля гібелі Гаўдзі, для якога Саграда Фамілія стала галоўным праектам жыцця.

Папа Леў XIV у сераду, у сотую гадавіну смерці Антоніа Гаўдзі, асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў галоўным тварэнні архітэктара, барселонскім храме Святога Сямейства (Саграда Фамілія), піша Бі-бі-сі.
Падчас свайго візіту ў Іспанію кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы таксама адслужыў імшу ў знакамітым барселонскім саборы, будаўніцтва якога працягваецца ўжо больш за 100 гадоў і павінна быць неўзабаве завершана.

З улікам крыжа памер вежы Ісуса Хрыста — самай высокай кропкі храма — складае 172,5 метра. Гэта робіць Саграду Фамілію самым высокім касцёлам у свеце.
Першы камень храма Святога Сямейства быў закладзены ў 1882 годзе, а на наступны год яго будаўніцтва ўзначаліў тады яшчэ малады архітэктар Антоніа Гаўдзі.
Імша ў храме адбылася роўна праз 100 гадоў пасля гібелі Гаўдзі, для якога Саграда Фамілія стала галоўным праектам жыцця.

У наступныя гады храм паступова дабудоўваўся, і працэсам кіраваў Фонд Саграда Фамілія, які атрымлівае сродкі ад продажу білетаў і прыватных донараў.
Будаўнікі працягнуць працаваць над заканчэннем храма на працягу наступнага дзесяцігоддзя: у тым ліку яны створаць новыя дэкаратыўныя элементы і скульптуры, а таксама пабудуюць лесвіцу да галоўнага ўваходу ў збудаванне.

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары