Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш
Колькасць абортаў у краіне скарацілася ў 20 разоў у параўнанні з 1990-м.
У 2025 годзе ў Беларусі зрабілі 13 679 абортаў — на 5,3% менш, чым годам раней (14 444). Гэта новы гістарычны мінімум: паказчык зніжаецца штогод на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Такія даныя апублікаваў Белстат.
Для параўнання, у 2010 годзе было 33,3 тысячы, у 2019‑м — 21,3 тысячы. У параўнанні з 1990 годам колькасць абортаў скарацілася прыкладна ў 20 разоў.
Аднак агульнае зніжэнне нераўнамернае па рэгіёнах. Найбольш скарацілі паказчык Віцебская (—19,0%, з 2506 да 2029) і Гомельская (—18,1%, з 3379 да 2769) вобласці.
У той жа час Магілёўская вобласць пайшла супраць агульнай тэндэнцыі — рост на 16,6% (з 1538 да 1793).
Прыкметна вырас паказчык і ў Мінску — на 8,9% (з 2451 да 2668).
Мінская вобласць знізіла лічбу на 10,4%, Брэсцкая засталася практычна без зменаў (—0,3%), Гродзенская — таксама амаль нязменная (+0,2%).
Каментары