Здарэнні11

У Мінску затрымалі 19‑гадовага студэнта юрфака. Ён быў кур'ерам махляроў і прыехаў з Расіі

Малады чалавек вырашыў палепшыць сваё фінансавае становішча і пачаў працаваць кур’ерам у тэлефонных махляроў.

У пачатку чэрвеня яго «камандзіравалі» ў Беларусь. Прыехаўшы ў Мінск, па ўказанні куратара забраў 10 тысяч даляраў з тайніка ў лесапаркавай зоне на тэрыторыі Фрунзенскага раёна. Вядома, што пад выглядам дэкларавання іх туды паклала чарговая ахвяра махляроў.

Юнака затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

— Абвінавачаны — студэнт першага курса Маскоўскай юрыдычнай акадэміі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментаваў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Андрэй Сярбун.

— Яму выстаўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 209 КК (завалоданне маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам (махлярства), учыненае групай асоб і ў буйным памеры). Выказаць стаўленне да абвінавачання і дачы паказанняў адмовіўся. Шкода пацярпелай кампенсавана бацькамі абвінавачанага. У дачыненні да яго санкцыянавана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Каментары1

  • Ёсік
    17.06.2026
    Наколькі насельніцтва цёмнае. Свае грошы, пры тым буйныя сумы, дэкларуюць, хаваючы пад кустамі. Людцы, вы дурныя, ці настолькі ад словаў: на сувязі оперупаўнаважаны Бубноў (гаворыць не беларускім акцэнтам, няма тамака дзэканьня й цэканьня), вас паралізуе? Пачніце размаўляць па-беларуску зь імі, і ўбачыце вынік, пачуеце яго адразу.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць