Спорт33

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон

Арганізатары Уімблдона-2026 пацвердзілі, што ўдзельнікі гэтага прэстыжнага тэніснага турніру па-ранейшаму не змогуць прыводзіць на тэрыторыю спаборніцтваў сваіх хатніх гадаванцаў, піша Championat.com.

Сабака Арыны Сабаленкі пароды кавалер-кінг-чарльз-спаніэль па мянушцы Эш на руках у гаспадыні. Фота: instagram.com/arynasabalenka

Гэтае правіла дзейнічае ўжо шмат гадоў і распаўсюджваецца як на гледачоў, так і на тэнісістаў. Выключэнне робіцца толькі для службовых сабак: сабак-павадыроў, памочнікаў для людзей з парушэннямі слыху або рухомасці, сабак, якія дапамагаюць пры эпілепсіі, аўтызме і іншых медыцынскіх станах.

Дырэктар Усеанглійскага клуба лаўн-тэніса і кракету Салі Болтан адзначыла, што гэта не новая забарона і яна не павінна стаць нечаканасцю для гульцоў. Нават знакамітыя спартсмены раней сутыкаліся з гэтым правілам. Так, у 2025 годзе легендарнай тэнісістцы Марціне Наўрацілавай не дазволілі зайсці ў рэстаран на тэрыторыі Уімблдона разам з яе сабакам Лулу.

Тэма сабак на турнірах зноў стала папулярнай пасля таго, як расійская тэнісістка Міра Андрэева пасля перамогі на «Ралан Гарос» у 2026 годзе сфатаграфавалася з кубкам і сабакам сваёй трэнеркі Канчыты Марцінэс — мальтыпу па мянушцы Луна. Андрэева расказвала, што вельмі любіць сабак і была радая падзяліць гэты асаблівы момант з Лунай, хоць гэта была не яе ўласная жывёліна. Свайго сабаку Рэсі яна прывезці ў Парыж не змагла.

Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка таксама часта падарожнічае са сваім шчанюком Эшам. На «Ралан Гарос» у 2026 годзе сабака нават атрымаў уласную акрэдытацыю на турнір.

Фота: сацсеткі «Ралан Гарос»

Тэнісістка прызнала, што падарожжы з жывёлай бываюць складанымі, асабліва праз недахоп зручных месцаў для выгулу ў цэнтрах гарадоў, але адзначыла, што Эш спакойны, разумны і добра прыстасоўваецца да новых умоў.

Іншыя тэнісісты таксама нярэдка прыязджаюць на спаборніцтвы са сваімі ўлюбёнцамі. Аднак далёка не ўсе спартсмены падтрымліваюць вялікую колькасць жывёл на турнірах. Амерыканская тэнісістка Мэдысан Кіз расказала пра выпадак, калі адзін з сабак зрабіў лужыну ў зоне адпачынку гульцоў, а гаспадар не прыбраў за ім. Яе падтрымала іншая амерыканка Дэзірэ Краўчык, якая таксама любіць сабак, але лічыць, што ўладальнікі павінны больш адказна сачыць за паводзінамі сваіх гадаванцаў.

Уімблдон-2026 пройдзе з 29 чэрвеня па 12 ліпеня.

Каментары3

  • Рано обрадовался
    17.06.2026
    Сперва прочитал "сабаку Сабаленка".
  • Вольга
    17.06.2026
    Загаловак павінен пачынацца са словаў "сабаку сабаленку". Так слушна было б.
  • Спадар
    18.06.2026
    Я гляджу шмат хто прачытаў, Сабаленку не пусцяць на Умбілдон? 😂

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць