Мужчына ў цяжкім стане ў бальніцы.

Днём 17 чэрвеня 52‑гадовы работнік аднаго з прадпрыемстваў у Гродне праводзіў у траншэі замену труб на цеплатрасе. Падчас работ платформу аўтакрана сталі паварочваць, і ў гэты момант страла ўпала на мужчыну, паведаміў СК.
Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, яго стан дактары ацэньваюць як цяжкі.
Прычыны здарэння высвятляе следства.
Каментары