Свет44

Мішэль Абама давяла мужа да слёз на адкрыцці яго прэзідэнцкага цэнтра

Былы прэзідэнт ЗША (2009-2017) Барак Абама адкрыў у Чыкага Obama Presidential Center.

Фота: Taylor Hill/Getty Images

На цырымонію прыехалі палітыкі і знакамітасці, уключаючы Ангелу Меркель, Біла Клінтана, Джо Байдэна і Джорджа Буша-малодшага. Але галоўным момантам вечара стала прамова Мішэль Абамы, пасля якой яе муж з цяжкасцю стрымліваў слёзы, піша Bild.

«Ты шмат гадоў таму сказаў мне, што не можаш абяцаць мне ўвесь свет, але можаш абяцаць цікавае жыццё. І, вядома, ты пераўзышоў самога сябе і змог даць мне і тое, і другое. Для мяне было гонарам быць побач з табой. Ты зрабіў мяне лепшай і паказаў усім нам прыклад, да якога трэба імкнуцца», — сказала Мішэль Абама. 

У адказ 44‑ы прэзідэнт ЗША пачаў выціраць слёзы.

Obama Presidential Center будавалі пяць гадоў. На тэрыторыі кампуса плошчай 19 гектараў у гістарычным парку Джэксан размясцілі музей пра прэзідэнцтва Абамы, копію Авальнага кабінета, бібліятэку, сад у гонар жанчын-лідарак Ілінойса, возера з пешаходнай дарожкай і баскетбольную пляцоўку.

Праект, які, паводле звестак амерыканскіх СМІ, каштаваў каля 850 мільёнаў даляраў, фінансаваўся ў асноўным праз прыватны фонд Obama Foundation.

Джо і Джыл Байдэн, Джордж-Буш малодшы, Малія і Саша Абамы і іх бацька, ззаду Біл і Хілары Клінтан. Фота: Scott Olson/Getty Images

Каментары4

  • 850 млн $
    19.06.2026
    які ж цэнтр будзе ў трампа?
  • Ё
    19.06.2026
    Абама пэўна самы няўдалы з прэзідэнтаў ЗША. Чаму можа навучыць Абама ? Як шушукацца за спінамі ўкраінцаў, здаць маскалям Крым і Дамбас, увесці смешныя па маштабу санкцыі. Пасля прэзідэнцва Абамы Масква цалкам упэўнілася, што ёй можна рабіць усё што заўгодна. Потым перачакалі Трампа і напалі зноў пры дэмакратах, пры Байдэне. Абаму нават прэзідэнт Кубы здолеў зняважыць пры пацісканні рук, а той і праглынуў. Але чым прафесійна валодае Абама, гэта якасцямі спікера, тут не адняць.
  • Странно, почему ж тогда так Обаму в России ненавидели?
    19.06.2026
    Ё,
    Если помните, в те времена все подъезды в России обосцаны исключительно Обамой.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Над Жлобінам учора зафіксавалі пралёт БПЛА і знішчальніка

У Ганцавічах пачнуць выпускаць новы для Беларусі від снэкаў

Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію праз санкцыйныя рызыкі1

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць