Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі
Аляксандра Скрыпко пераехала з Беларусі ў ЗША, калі ёй было ўсяго шэсць гадоў. Дзяўчына вырасла ў Амерыцы, сустрэла там мужа-ўкраінца. А цяпер яны будуюць дом у Беларусі. Бо вырашылі, што менавіта тут лепш нараджаць дзяцей, каб тыя раслі рускамоўнымі.

Пра свае прыгоды Аляксандра распавядае ў сацсетках. Кажа, што вельмі моцна любіць ЗША — і прызнае, што гэтая краіна дала ёй шмат. Але ж сцвярджае, што ёй не падабаецца тое, як Амерыка апошнія гады змяняецца — і не ў лепшы бок.
Дзмітрый — муж Аляксандры — рускамоўны (з украінскай Вінніцы). Маўляў, у нейкі момант яны проста паглядзелі адно на аднаго і сказалі: «А чаму б не пераехаць у Мінск?». Пакуль гаворка не ідзе пра тое, каб выехаць з ЗША назаўсёды. Сям'я плануе паспрабаваць пажыць у Беларусі некалькі гадоў — а там будзе бачна.

І першай прычынай такога рашэння Аляксандра называе будучых дзяцей.
— Мы гатовыя да дзяцей. Мы ўжо чатыры гады ў шлюбе і гатовыя. Але мы зусім не гатовыя да таго, што прыйдзецца прайсці маладым бацькам у Амерыцы. Мы абое працуем, дапамогі побач няма. Ні бабуль, ні дзядуль. Ні той самай вёскі, якая неабходна, каб вырасціць тое дзіця.
Другая прычына таксама звязаная з дзецьмі. Для Аляксандры і яе мужа прынцыпова, каб дзеці добра ведалі рускую мову. Пры гэтым беларуска дадае:
— Я хачу, каб яны ведалі нашу культуру, разумелі, адкуль яны. Я сама праз гэта прайшла. Бацька адпраўляў мяне на лета ў Беларусь. Ён нават на год мяне адправіў, каб я не згубіла рускай мовы. Я і па сёння ўдзячная яму за гэта. Для сваіх дзяцей мы б хацелі таго самага і нават больш.

Аляксандра прызнаецца, што з дзяцінства мае незакрыты гештальт. Паколькі бацька адвёз яе ў ЗША даволі маленькай, яна б хацела пажыць у Беларусі «па-сапраўднаму», а не як госця — некалькі тыдняў ці месяц. Дзяўчына называе Мінск любімым горадам.
Падчас сваіх прыездаў на радзіму Аляксандра наведвае тэатры і рэстараны, фатаграфуе цытаты Лукашэнкі ў краме з яго мерчам, гуляе па лесе.
Муж Аляксандры, калі ўпершыню прыехаў з каханай у Мінск, адразу палюбіў радзіму жонкі. Таму ўгаворваць на пераезд яго не прыйшлося.

Яшчэ адна прычына — дзяўчына лічыць, што ў Беларусі медыцына лепшая за амерыканскую, а таму і нараджаць тут ёй будзе спакайней.
— Я ведаю, зараз усе паглядзяць на мяне і скажуць: «Усе едуць нараджаць у Амерыку, а ты наадварот?!». Так, я наадварот. Я заўсёды ганарылася беларускай медыцынай. І нараджаць я хачу толькі ў Беларусі.
Сёлета ў студзені пара набыла ўчастак у Беларусі, а ў чэрвені ўжо пачала будаўніцтва свайго дома.

У фільме «Д'ябал носіць Prada — 2» знялася беларуска. Яна іграе «знакамітую актрысу» побач з Мэрыл Стрып
«Даведаліся пра цяжарнасць жонкі і набылі квіткі»: беларус два тыдні жыў на мосце ў Мексіцы, каб трапіць у ЗША
Ябацька паспрабавала патроліць беларуса з Нью-Ёрка. Але сама села ў лужыну
Беларуска з ЗША напісала, што хоча адправіць дачку у Мінск, таму што ў «Амерыцы няма такіх утульных дзіцячых садочкаў» — і панеслася
Каментары